Валосавічы (Рудабельскі раён): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 15:
У архіўных крыніцах згадваюцца ад [[1552]], уваходзілі ў [[Мазырскае староства]]. У вёсцы пражывала 95 душ мужчынскага полу. Іншае адносна раньняе згадваньне аб вёсцы ставіцца да [[1560]]. Пасьля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] Валасовічы - у складзе [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Менская губэрня|Менскае губэрні]], уласнасьць земскага судзьдзі Яна Лявонавіча Кялчэўскага. У вёсцы было 13 двароў, 72 душы мужчынскага і 64 - жаночага полу.
У XIX ст. Валасовічы - маёнтак, які па стане на [[1844]] належыў карнэту палка караля [[Гановэр]]скага [[Кялчэўскія|Жыгімонту Фадзеевічу Кялчэўскаму]]. У вёсцы было 17 цяглых двароў і 5 двароў "дваровых". Акрамя Валасовічаў, у маёнтак уваходзілі вёскі [[Шпілеўшчына]], [[Полькавічы]], [[Хімы]], [[Старая Шараёўшчына]], [[Слабада (Хімоўскі сельсавет)|Слабодка Даўгароская]], [[Вялічкава|Вялічкі]] й урочышчы Доўбня і [[Бабіна (Бабруйскі раён)|Бабін]]. Па стане на [[1870]] Валасовічы ўваходзілі ў Валасовіцкую сельскую абшчыну [[Качарыцкая воласьць|Качарыцкае воласьці]] Бабруйскага павета і былі прыпісаныя да [[Паўлавіцкая царква|Паўлавіцкае праваслаўнае царквы]].
 
У [[1920]] - 13 жыхароў. У [[кастрычнік]]у [[1943]] нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску (165 двароў) і зьнішчылі 158 жыхароў.
 
== Крыніцы ==