Сарацыны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: da, es, fr
катэгорыя
Радок 4:
 
У экзальтаванай свядомасці заходнееўрапейскага [[духавенства]] і [[рыцарства]], якія лічылі каталіцкую Заходнюю Еўропу акружанай адзіным фронтам нехрысціянскіх дзяржаў — ад мусульманскай [[Іспанія|Іспаніі]] і Блізкага Усходу да Літвы і Русі, “сарацынскай” дзяржавай уяўлялася і [[ВКЛ]]. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтавання “маральнага права” на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]], калі пасля разгрому [[Тахтамыш|Тахтамыша]] [[Цімур|Цімурам]] (Тамерланам) тут знайшла прытулак значная частка [[татары|татараў]]. Храніст і паэт, ідэолаг французскага рыцарства [[Жан Фруасар]], апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана [[Баязід|Баязіда]], які скончыўся трагічным паражэннем хрысціянскай арміі пад [[Нікапаль|Нікапалем]] у [[1396]] годзе, пісаў, што “Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у [[Персія|Персію]], [[Мідзія|Мідзію]], Татарыю і нават у Літву на мяжы з [[Прусія|Прусіяй]]”. Англійскі храніст канца XIV стагоддзя, манах [[абатства Сент-Олбанс]] [[Томас Уолсінгэм]] таксама лічыў “караля Літвы” [[Вітаўт|Вітаўта]] “сарацынскім уладыкам” накшталт султанаў “[[Вавілонія|Вавілоніі]]”, [[Турцыя|Турцыі]] і татарскіх ханаў: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысціянскую з нагоды шчаслівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй секты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У свядомасці Уолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэнне Літвы ў [[1387]] годзе, разгром Баязіда Тамерланам у [[1402]] годзе і [[бітва на Ворскле 1399 году]]. Пасля [[Вялікая вайна 1409-1411 гадоў|Вялікай вайны 1409-1411 гадоў]] частата сустракаемасці тэрміну “сарацыны” ў дачыненні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў [[1420-я|1420-х]] гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст [[Ульрых фон Рыхенталь]] называў Вітаўта “herczog zu Sarasio”.
 
 
{{Крыніца ЭГБ|[[Алесь Белы]]}}
Радок 15 ⟶ 14:
* Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
* Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.
 
[[Катэгорыя:Старажытныя народы]]
 
[[da:Saracener]]