Эспэранта: розьніца паміж вэрсіямі

10 байтаў дададзена ,  15 гадоў таму
д
Перад тым, як апублікаваць вынікі сваёй працы, Замэнгоф доўга выпрабоўваў усе элемэнты, правяраў здольнасьці выражаць розныя стылі, формы. Ён перакладаў і прозу, і паэзію, ствараў арыгінальныя творы. У 1887 выйшала першая кніга: «Lingvo internacia. Antaŭparolo kaj plena lernolibro» (Міжнародная мова. Прадмова і поўны падручнік). Мова пачала пашырацца, ствараліся гурткі, арганізацыі, выдаваліся газэты.
 
У [[1905]] у французкім горадзе BoulogneБулёнь-surсюр-MerМэр адбыўся першы ўсясьветны кангрэс эспэранта. Ён быў важны як дэманстрацыя, што мова пасьпяхова функцыянуе як сродак зносінаў паміж людзьмі розных народаў. На гэтым кангрэсе адбылося прыняцьце «Дэклярацыі эспэранта», дзе былі абазначаныя мэты эспэранцкага руху, а таксама зацьверджаны шлях разьвіцьця мовы: адзіная абавязковая і нязьменная база мовы ёсьць «Fundamento de Esperanto» (Фундамэнт мовы). Галоўны прынцып: мова можа зьмяняцца, пашырацца, разьвівацца, але ня згодна рашэньню нейкіх арганізацыяў, уладаў ці аўтарытэтаў, а ў выніку рэальнага ўжываньня ўсімі яе карыстальнікамі. Пры гэтым у яе ядро (фундамэнт) ніхто, нават сам аўтар, ня мае права ўносіць ніякія зьмены. Больш таго, Замэнгоф адмовіўся ад усіх правоў на гэтую мову: эспэранта належыць яе карыстальнікам, чалавецтву. Менавіта гэта лічыцца адным з галоўных посьпехаў мовы ў параўнаньні зь іншымі штучнымі мовамі і праектамі моваў, якія перажылі шматлікія рэформы, удасканаленьні, зьмены.
 
Эспэранта таксама зазнала шэраг рэформаў, расколаў. Найбольш небясьпечным было стварэньне мовы [[іда]] ў [[1907]], калі амаль 10% эспэрантыстаў пакінулі эспэранта на карысьць іда. Значную шкоду эспэранта-руху нанесьлі першая і другая сусьветныя войны. Але мова вытрымала ўсе выпрабаваньні і дайшла да нашых дзён у непарушаным стане. Гэта не азначае, што яна не зьмянілася, разьвіцьцё мовы адбываецца пастаянна. Але яе аснова засталася нязьменнай.
236

зьменаў