Бабруйскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 19:
З адменай [[прыгоньніцтва]] ў [[1861]] заможныя сяляне пачалі сяліцца на хутарох (17 у 1897). Сяляне з павету хадзiлi на чыгуначныя работы, высечку i сплаў лесу па Дняпры, [[Бярэзіна|Бярэзiне]] i [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвiне]], пралi лён, пяньку, выраблялi прадметы хатняга i гаспадарчага ўжытку. Была шырока распаўсюджаная мукамольная й кравецкая вытворчасьць. Тысячы сялян Бабруйшчыны займалiся рамонтна-будаунiчымi работамi.
 
У павеце існавалі цэлыя плянтацыі хмелю. У многiх маёнтках будавалiся кaрчмы й пастаялыя двары. Карчмы былі ў вёсках [[Зарэчча (Слабодкаўскі сельсавет)|Зарэчча]], [[Бабiна]], [[Пятровiчы]], [[Брожа]], [[Коўрын]], [[Туркі]], [[Бiрча]], [[Шарёўшчына]], піўныя лаўкі - [[Пабокавічы|Пабокавiчах]], у [[Гарбацэвічы|Гарбацэвiчах]], Багушоўцы. Пашырыўся розьнiчны гандаль. У [[1880-я]] пачаў разьвiвацца сталы лавачны гандаль. Дробныя лаукi былi у [[Малыя Бортнікі|Малых Бортнiках]], Мiхалёве, [[Туркі|Турках]], [[Кавалі|Кавалёх]], [[Навікі|Навiках]].
 
Праз Бабруйскi павет праходзiлi шматлікія шляхi: ваенна-камунiкацыйная дарога зь [[Менск]]у ў Бабруйск, шаша з Бабруйску ў [[Слуцак]], [[Масква|Маскоўска]]-[[Варшава|Варшаўская]] шаша. У [[1848]] была здадзеная ў эксплюатацыю дарога [[Берасьце]]-Бабруйск, у [[1851]] Берасьце-[[Магiлёу]]. Быў пабудаваны паштовы тракт Менск-Бабруйск. Пры дарозе будавалiся застаўныя дамы (у [[Глуша|Глушы]], [[Саломенка|Саломенцы]], [[Баравая|Баравой]]), дзе разьмяшчалiся заставы, вартоўнi й правяралi дакумэнты. Будавалiся й паштовыя станцыi (найбуйнейшая ў Багушоўцы, тут у 1897 жыло 18 чалавек). У [[1871]] праз Бабруйск прайшла чыгунка, чыгуначныя стaнцыi зьявіліся ў [[Брожа|Брожы]] i Кавалёх. Напачатку ХХ ст. у Глушы было адчыненае першае паштова-тэлеграфнае аддзяленьне.