Палятын: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
д памылкі
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Палятын''' ([[Лацінская мова|па-лацінску]]: ''Palatinus'') - адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў [[Старажытны Рым]]. Мае дзьве вяршыні - Гермаль (вышыня 51 мэтар) і Паляцый (вышыня 51,2 мэтра). Пагорак абмежаваны невялікімі доламі Рымскага Форума і Вялікага Цырка. Паводле паданьня, пагорак абавязаны сваім імем Палесе, багіні пастухоў, у гонар якой праводзіліся Паліліі - сьвяты ачышчэньня, якія наладжвалі яшчэ з часоў узьнікненьня [[Рым]]а.
 
Рымляне атаясамлівалі з Палятынам месца, дзе [[Ромул]] пабудаваў горад і насамрэч на ім былі выяўлена самае старажытнае ў Рыме паселішча. Захаваліся рэшткі муроў так званага "Квадратнага Рыма" ([[8 стагодзьдзе да н. э.]]), узьведзеных, паводле паданьня, Ромулам. У час Рэспублікі на гэтым пагорку знаходзіліся храмы Юпітэра Віктара (пабудаваны ў 295 да н. э.), Юпітэра Статара (294 да н. э.) і іншыя, а таксама дамы заможных [[Патрыцыі|патрыцыяў]], сярод іх жытло [[Крас]]а і [[Цыцэрон]]а. У пэрыяд Імпэрыі тут была рэзыдэнцыя [[імпэратаРымскія імпэратары|імпэратараў]]раў, Палятын ператварыўся ў грандыёзны ансамбаль імпэратарскіх палацаў (Паляцый Аўгуста, палацы Тыберыя, Флявіяў і Сэптымія Сэвэра). У сярэднявеччы быў каменяломняй.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Эўропы]]