Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 68:
У выніку [[Люблінская унія|Люблінскае вуніі]] [[1569]] беларусы й палякі амаль да канца XVIII ст. апынуліся ў складзе аднае дзяржавы – [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]]. Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітае]] пэўная колькасьць беларусаў жыла на этнічна польскіх землях у складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]]. Паводле перапісу [[1897]] у [[Прывісьлінскі край|Прывісьлінскім краі]] беларусы складалі 6,7% насельніцтва (каля 30 тыс. чал.), найбольш у [[Сувалкаўская губэрня|Сувалкаўскай]] (27 525 чал.) і [[Варшаўская губэрня|Варшаўскай]] (1354 чал.) губэрнях.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]], калі польская дзяржава была адноўлена, на ейных землях засталася частка этнічных беларусаў. У складзе Польшчы неўзабаве апынулася вялікая частка этнічна беларускіх земляў (т.зв. [[Заходняя Беларусь]]), што ўвайшлі ў склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Палескае ваяводзтва|Палескага]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага]], [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтваў]]. Паводле падлікаў статыстычных ворганаў [[СССР]] у Польшчы жыло 3250 тыс. чал. У [[верасень|верасьні]] [[1939]] беларускія землі Польшчы ўвайшлі ў склад СССР. У часе [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баёх у [[1939]], уваходзілі ў склад [[Армія Андэрса|Арміі Андэрса]], [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] і [[Армія Людова|Арміі Людовай]].
 
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] улады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Белрусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]-[[1948]] пераехалі больш за 270 тыс.-чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск|Гданску]] й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.