Ежы Гедройц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
паставіў сканаваны здымак
Радок 14:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[27 ліпеня]] [[1906]] года ў Менску, бацькі Ігнацы Гедройц і Францішка Стажыцкая. Вучыўся на юрыдычным (1924—1929) і гістарычным ([[1930]]—[[1931]]) факультэтах у [[Варшаўскі унівэрсытэтўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]]. Падчас вучобы — старшыня «Карапарацыі Партыя» і «Міжкарпаратыўнага Кола» у [[Варшава|Варшаве]], дзеяч студэнцкай арганізацыі «Дзяржаўная думка», працаўнік замежнага аддзела Галоўнага студэнцкага камітэта Польскага саюза студэнцкай моладзі. Рэфэрэнт парлямэнтарны і па справах прэсы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ([[1929]]—[[1935]]); кіраўнік аддзела прэзыдыюма ў Міністэрстве гандлю і прамысловасьці ([[1935]]—[[1939]]); рэдактар «Студэнцкага дня» і двутыднёвіка «Бунт маладых», пераўтворанага ў [[1936]] годзе ў тыднёвік «Polityka» ([[1930]]—[[1939]]). З пачаткам [[Другая Сусьветная вайна|II Сусьветнай вайны]] перабраўся ў [[Румынія|Румынію]]. Асабісты сакратар польскага пасла ў Румыніі Роджэра Рачынскага ([[1939]]—[[1940]]); кіраўнік польскага аддзела пры Чылійскай місіі ў [[Бухарэст|Бухарэсьце]] ([[1940]]); у якасьці супрацоўніка англійскай місіі займаўся польскімі справамі ў Румыніі (1941). У Стамбуле, куды быў вывезены англійскай місіяй (сакавік [[1941]]) запісаўся на службу ў войска і выехаў у [[Палестына|Палестыну]]. Салдат Самастойнай брыгады карпацкіх стралкоў, удзельнік лівійскай кампаніі і бітваў у Тобруку; кіраўнік (у рангу падпаручніка) аддзела часопісаў і вайсковых выдавецтваў Бюро прапаганды II Польскага корпуса ([[1941]]—[[1944]]); працаўнік Цэнтра вывучэння бранявой зброі ў [[Галіполі]] ([[Італія]]) ([[1944]]—[[1945]]); дырэктар Эўрапейскага дэпартамэнта Міністэрства інфармацыі [[урад Польшчы ў Лёндане|ўраду Польшчы ў Лёндане]] ([[1945]]).
 
== Літаратурная дзейнасьць ==