Казаская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, артаграфія (БКП, 33а)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3:
Выразна выяўленага дыялектнага падзелу ў казаскай мове няма. У фанэтыцы для яе характэрная вялікая колькасьць галосных, прыпадабненне галосных у слове (сынгарманізм) па ўздыме і агубленасьці, у граматыцы — багацьце дзеепрыслоўных канструкцыяў. У лексыцы маецца вельмі шматлікі пласт араба-пэрсыдзкіх (каля 15% усёй лексікі), мангольскіх і расейскіх запазычаньняў.
 
У аснове сучаснай літаратурнай казаскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасьці казаскай мовы: 1) адпаведнасьць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»); 2) адпаведнасьць «зc» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»); 3) адпаведнасьць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»); 4) наяўнасьць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).
 
Казаская мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казаская мова існуе з другой паловы 19 ст.; яе ўзьнікненьне зьвязанае зь дзейнасьцю паэтаў і асьветнікаў Абая Кунанбаева і Ібрая Алтынсарына, а таксама з уплывам багатага казаскага фальклёру.