Якуцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

сібірская цюрская мова
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|315px '''Якуцкая мова''' (Саха тылу) — мова якутаў, належыць да [[цюрс...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:39, 18 студзеня 2009

Якуцкая мова (Саха тылу) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы па дадзеных попісу 2002 году складае каля 444 000 чалавек, якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.


Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю пласта лексікі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага)[1]. Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.

Пісьмовасьць

У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны З. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.

Сучасны якуцкі альфабэт

Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дзь дзь, Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонга: уо, ыа, иэ, үө.

Спасылкі

  1. ^ Харітонов Л. Н. Пособіе по якутскому языку. Якуцк, 1987, с. 4 і далей.