Любанскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 44:
| Інтэрнэт-дамэн =
| Код аўтамабільных нумароў =
| Сайт = http://lyuban.minsk-region.by/
| Катэгорыя ў Commons = Lubań district
| Парамэтар1 =
Радок 51:
| Колер фону парамэтраў = {{Колер|Беларусь}}
| Колер фону герб-сьцяг =
 
 
}}
 
'''Лю́банскі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 1,9 тыс. км². Насельніцтва - 38,7 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Любань]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
Мяжуе з [[Салігорскі раён|Салігорскім]], [[Старадароскі раён|Старадароскім]] раёнамі Менскай вобласьці, а таксама з [[Акцябарскі раён|Акцябарскім]], [[Глускі раён|Глускім]], [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскім]] і [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім]] раёнамі [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]].
 
== Рэльеф і карысныя выкапні ==
Паверхня раёну раўнінная. Паўночная частка разьмешчаная ў межах [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]], паўднёвая — [[Прыпяцкае Палесьсе|Прыпяцкага Палесься]]. Пераважаюць вышыні да 150 м, максымальная — 190 м (на поўнач ад вёскі [[Юшкавічы]]).
 
На тэрыторыі раёну знойдзены радовішчы лекавальных бузаў, гразяў, торфу, крэйды, гліны, жвіру, калійнай солі.
 
== Клімат і расьліннасьць ==
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 18,2 °С. Ападкаў 597 мм. [[Вэгетацыйны пэрыяд]] — 194 дні.
 
Пад лесам 33% тэрыторыі раёну ([[іглічныя лясы|іглічныя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]], [[чорнаалешнікавыя лясы|чорнаалешнікавыя]] і інш.), на поўдні раёну знаходзяцца буйныя масівы лесу.
 
== Гідраграфія ==
Рачная сетка Любанскага раёну належыць да басэйну [[Дняпро|Дняпра]]. У цэнтральнай частцы раёну з поўначы на поўдзень працякае рака [[Арэса]] — левы прыток [[Прыпяць|Прыпяці]]. Ёсьць возера [[Вячора]]. У адпаведнасьці з плянам рэканструкцыі асушальнай сеткі [[Палесьсе|Палесься]] ў верхняй частцы [[абалона|абалоны]] ракі Арэса створана [[Любанскае вадасховішча]].
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні бульбы. Пасевы зерневых і кармавых культураў, ільну і буракоў. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной, лёгкай прамысловасьці. Рыбгас «Любань».
 
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка [[Баранавічы]] — [[Асіповічы]], аўтадарогі, якія злучаюць Любань з [[Салігорск]]ам, Слуцкам, [[Глуск]]ам, [[Урэчча]]м і інш.
 
== Інфармацыя для турыстаў ==
Каля в. [[Загальле]] на месцы партызанскага аэрадрому створаны мэмарыяльны комплекс «[[Зыслаў]]»
 
== Выбітныя асобы ==
Вёска [[Смольгава]] — радзіма беларскага і польскага паэта [[Уладыслаў Сыракомля|Ўладыслава Сыракомлі]] ([[1823]] [[1862]]), вёска [[Шыпілавічы]] — беларускага этнографа і пісьменьніка [[Павал Шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]] ([[1823]]-[[1861]]).
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. МнГ.П. БелЭнПашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. - 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
* [http://www.belarus.by/ru Беларусь.бай]
 
==Вонкавыя спасылкі==