Казімер (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
Разьмяшчаўся на правым, высокім [[бераг|беразе]] [[рака|ракі]] [[Бярэзіна]], на тракце з [[Бабруйск]]а ў [[Горваль]] (вёска і [[замак]] ля [[вусьце|вусьця]] Бярэзіны, у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]]).
 
Быў утвораны з паселішча ''Слабада'', якая ўзьнікла ў [[1633]], паводле прывілею [[Цэцылія Рэната фон Габсбург|Цэцыліі Рэнаты Габсбург]], [[Кароль|каралевы]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і ўладальніцы Бабруйскага староства. Названы, верагодна, ў гонар сына каралевы — [[Жыгімонт Казімер Ваза|Жыгімонта Казімера Вазы]] ([[1640]]—[[1647]]). Ужываліся таксама назвы Казімераўская Слабада, Каралеўская Слабада. Ад [[час|часу]] ўтварэньня меў [[магдэбурскае права]]. Разбураны казакамі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]] падчас [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў|вайны Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] [[1654]]—[[1667]]. Пасьля разбурэньня горад ня быў адноўлены, на яго месцы ўтварылася в. Каралеўская Слабада (Каралёва Слабада).
 
Пасьля на месцы гораду ўзьнікла вёска Каралеўская (часам Казімераўская) Слабада, якая пазьней была ўласнасьцю [[Прушыноўскія|Прушыноўскіх]].