Дзярнова-карбанатныя глебы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д стыль, артаграфія
Радок 5:
Дзярнова-карбанатныя глебы разьвіваюцца ў аўтаморфных умовах і ў цэлым маюць прымітыўны тып воднага рэжыму. Дзякуючы высокаму ўтрыманьню [[кальцый|кальцыю]] ў падсьцілаючай горнай пародзе, [[арганічныя кіслоты]] хутка нэўтралізуюцца і ў выглядзе гуматаў кальцыю назапашваюцца ў верхнім глебавым гарызонце. Менавіта таму перегнойны [[гарызонт]] мае цёмны колер, нэўтральную рэакцыю і добра выяўленую крупчастую структуру. Утрыманьне перагною ў дзярнова-карбанатных глебах вагаецца ад 5 да 7 %. Дзярнова-карбонатные глебы падзяляюцца на тры падтыпы, кожнаму зь якіх уласьцівы свой марфалягічны профіль.
 
==Тыповыя дзярнова-карбанатныекарбанатныя глебы==
Маюць добра разьвіты перагнойны гарызонт, які залягае непасрэдна на мацярынскай пародзе. Пласт [[карбанаты|карбанатаў]] прасочваецца ўжо на паверхні глебы або ў межах ад 0 да 30 см. Тыповым дзярнова-карбанатным глебам уласьцівае параўнальна высокае ўтрыманьне гумусу — 4 — 6 %.
 
Радок 12:
 
==Дзярнова-карбанатныя ападзоленыя глебы==
Ніжэй перагнойнага гарызонту маюць добра выяўлены падзолісты гарызонт палевага колеру і слабакіслую рэакцыю. Закіпаньне ад салянай кіслаты пачынаецца з глыбіні каля 60 см. Утрыманьне гумусу ў дзярнова-карбанатных аподзоленых глебах не перавышае 3 %.
 
Дзярнова-карбанатныя глебы ўсіх трох падтыпаў паўсюдна разараныя і інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
 
==Літаратура==
==Крыніца==
*Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. – 107 с.