Міхал Эльвіра Андрыёлі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Выява:MEAndriolli.jpg|міні|Міхал Эльвіра Андрыёлі]]
 
'''Міхал Эльвіра Андрыёлі''' ([[2 лістапада]] [[1836]] — [[23 жніўня]] [[1893]])  — мастак, графік, удзельнік вызваленчага руху ў Літве (сучасная [[Беларусь]]) і ў [[Жамойць|Жамойці]].
 
Нарадзіўся ў [[Вільня|Вільні]] ў сям'ісям’і настаўніка маляваньня, які паходзіў з [[Італія|Італіі]]. Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у школе Герсана ў [[Варшава|Варшаве]]. Паводле жаданьня бацькоў паступіў на мэдычны факультэт [[Маскоўскі ўнівэрсытэт|Маскоўскага унівэрсытэта]]. Аднак прафэсія мэдыка яго не надта вабіла, і ў хуткім часе, пакінуўшы унівэрсытэт, ён паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, скульптуры і дойлідзтва.
 
Пасьпяхова скончыўшы вучылішча, у [[1857]] годзе паехаў удасканальваць майстэрства ў [[Італія|Італію]], вучыўся ў [[Рым]]е ў акадэміі сьв. Лукаша.
 
Вярнуўся на радзіму, працаваў у Вільні. Тут ён зьвязаўся з рэвалюцыйнымі коламі, прымкнуў да «чырвоных», удзельнічаў у [[паўстаньне 1863-1864 гадоў|паўстаньні 1863-18641863—1864 гадоў]]. Пасьля паразы паўстаньня быў пасажанны у вязніцу, але з-пад арышту ўцек за мяжу. Жыў у [[Парыж]]ы і [[Лёндан]]е. Там стварыў шмат графічных работ і ілюстрацый, у якіх паказаў падзеі [[1863]] году, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Жывучы ў выгнаньні, мастак вельмі сумаваў па роднай зямлі, якая была крыніцай яго творчага натхненьня.
 
[[Выява:MEAndriolli-ilustracyja.jpg|міні|Ілюстрацыя да паэмы «[[Пан Тадэвуш]]» [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]]]]
 
У [[1866]] годзе Андрыёлі вярнуўся на радзіму, але быў схоплены царскімі жандарамі і сасланы ў [[Сыбір]] "«за неблагонадежность в политическом отношении"». З верасьня 1868 па 1872 жыў у [[Вятка|Вятцы]], дзе стаў настаўнікам будучых расейскіх мастакоў Васьняцовых -  — [[Віктар Васьняцоў|Віктара]] й [[Апалінарый Васьняцоў|Апалінарыя]]. Працаваў настаўнікам маляваньня ў Вятскай епархіяльнай жаночай вучэльні, удзельнічаў у размалёўцы храмаў цэркваў Вяткі, пісаў на заказ партрэты. Захавалася справаздача мясцовага паліцмэйстра аб Андрыёлі: "«Живописец. Первоначально слушал лекции в Московском университете, но, не кончив курса, посвятил себя живописи. Кроме русских художественных школ, А. несколько лет образовывался и путешествовал за границей, в особенности в Италии и Испании, и получил в Риме медаль за картину своей работы. Как артист, человек прекрасно образованный и вместе с тем очень способный. После мятежа 1863-64 гг., насколько я слыхал, А. бежал за границу, но скоро добровольно, в 1868, явился русским властям и был прислан в Вятку. Происхождения А. итальянского; отец его служил в армии вице-короля Евгения Богарне и с 1812 поселился в Вильно"»
 
У [[1872]] годзе Андрыёлі вярнуўся са ссылкі, але яму было забаронена жыць у Літве, і мастак пасяліўся ў [[Варшава|Варшаве]]. Там працягваў мастацкую адукацыю ў школе Герсана, ілюстраваў часопіс «''Кłоsу''» («Каласы») і «''Тygodnik ilustrowany''» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У [[1883]][[1886]] гадах працаваў у Парыжы. Толькі ў канцы жыцьця яму пашчасьціла на нейкі час вярнуцца на радзіму. Памёр Андрыёлі ў [[1893]] годзе.
 
[[Выява:Koloza.jpg|міні|250пкс|Выява [[Каложская царква|Каложскай царквы]] ў [[Горадня|Горадні]]]]
 
У сваіх жывапісных і графічных работах Андрыёлі часта зьвяртаўся да тых далёкіх часоў літоўскай гісторыі, калі [[Вялікае княства Літоўскае]] яшчэ захоўвала сваю незалежнасьць. У [[1880-я]] гады ён стварыў цыкл гістарычных ілюстрацый і эскізаў. Сярод іх «Сьмерць [[Кейстут]]а», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў», «Вылазка паўстанцаў», ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], да твораў Я.Ходзькі, [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], [[Эліза АжэжкаАжэшка|Элізы Ажэшкі]], Ю.Славацкага, Ю.Крашэўскага і іншых. Творы Андрыёлі, выкананыя пад уплывам [[рамантызм]]у, вызначаюцца тэхнічнай лёгкасьцю, дакладнасьцю ў адлюстраваньні гістарычных падзей, багацьцем фантазіі. У многіх зь іх Андрыёлі пасьпяхова выкарыстоўваў фальклёрныя матывы. Рабіў замалёўкі гістарычных мясьцін, народных сьвятаў.
 
{{Крыніца Гісторыя Беларусі. Асобы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Michał Elwiro Andriolli|выгляд=міні}}
* [http://asoby.belinter.net/cont.php?x=ma Арыгінальны артыкул]
* [http://www.pinakoteka.zascianek.pl/Andriolli Карціны, ілюстрацыі да кнігі «Пан Тадэвуш»]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Андрыёлі, Міхал Эльвіра}}