Камэлот (гурт): розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
==Гісторыя==
Гiсторыя стварэньня музычнага калектыва, які б граў сярэднявечную музыку ў сучаснай рок-апрацоўцы нарадзілася ў галаве
Неўзабаве ў гурт быў спакуашаны Ігар Войніч, які адыграў сэсійным гітарыстам у безлічы самадзейных гуртах (граў некаторы час у тым жа Палітэхе, дзе вучыўся Сідаровіч), а таксама ў вядомых выканаўцаў Я. Еўдакімава і А. Атаманава. Аказалася, што Войніч і Кішкін добра ведалі адзін аднаго, бо сідзелі за адной партай на сальфеджыа ў музычнай школе, пускаючы кпіны настаўніцы гэтай "цяжкай тэарэтычнай навуцы".
Першыя рэпетыцыі - Алесь Кiшкiн, Зьмiтро Сiдаровiч, Iгар Войнiч i Валiк Агееў - прайшлі ў снежні 1991 г. на базе Беларускага гуманітарнага ліцея, толькі створанага У. Коласам. Там жа перад навучэнцамі і выкладчыкамі былі адыграны і першыя імпрэзы. Адразу стаў зразумелым асноўны накірунак: рыцарскiя i жаўнерскiя песьнi старажытнай Беларусi. Зразумела, была зроблена папраўка на сучасныя рэалii i рытмы. Пасля першых выступаў на невялiкiх iмпрэзах-вечарынах, якiх у часы ўздыму нацыянальнай сьвядомасьцi беларусаў праводзiлася даволi шмат, гурт быў заўважаны, але ў яго яшчэ не было назвы. Для ўдзелу ў адным з сэйшанаў, у якiм, праўда, музыкi так i не асьмелiлiся ўдзельнiчаць, у заяве трэба было падаць назву гурта. Алесь Кiшкiн, якi афармляў дакуманты, i напiсаў — “Камэлот”. Назва прыжылася за ўдзельнiкамi калектыву, бо “Камэлот” — назва iдэальнага замка, прытулка вандроўных ваяроў у сярэднявечных рыцарскiх раманах. Так назва злучылася з накiрункам творчасьцi музыкаў — разгляд беларускай культуры ў агульнаэўрапейскiм кантэксьце, што беларуская культура ня толькi сялянская, але i гарадская — культура беларускiх гарадоў мiнулага. Гралi “камэлотаўцы” выключна акустычную музыку, выкарыстоўваючы гiтары, флейты, бубны, вiяланчэль, кантэле (разнавiднасьць гусьляў), дуду, скрыпкi, клявэсын i чэлесту. Зразумела, пры такiм наборы iнструмэнтаў, праз гурт праходзiла значная колькасьць людзей, але асноўны касьцяк заставаўся нязьменным: Кiшкiн-Войнiч-Сiдаровiч. Пры наяўнасьцi некаторага посьпеху, творчасьць гурта вылучалася сваёй несавецкасьцю і непапсовасьцю, таму, па-сутнасьцi, iгнаравалася праўрадавымі радыё і тэлебачаннем. Незалежных у той час яшчэ не існавала.
|