Камэлот (гурт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
==Гісторыя==
Гiсторыя стварэньня музычнага калектыва, які б граў сярэднявечную музыку ў сучаснай рок-апрацоўцы нарадзілася ў галаве Алеся [[Кішкін]]а - выпускніка 8-й музычнай школы Менску. У канцы 80-х лёс яго зьвёў разам з бардам Зьмітром [[Сідаровіч]]ам, які вучыўся ў Менскім палітэхнічным інстытуце і чые песні ўжо сьпяваў беларускі рок-гурт "Грамада" (адна з іх - "Які ж я беларус" - нават увайшла ў гіт-парад газэты "[[Чырвоная зьмена]]"). Не без ўплыву "[[Traveling Wilburys]]" былі напісаныя першыя песьні ў духу Сярэднявечча: "Дуда, лютня ды бубен", "Вёска ўчора гула", "Змагар Адась", "КарінаКраіна Талераў" і інш., запрошаны вядомы на той час дудар і фалькларыст Уладзімер Бярбераў і бубнач Валік Агееў. Такім складам сыгралі перад сябрамі і нешматлікай беларускамоўнай публікай таго часу. Вынікам стала запрашэньне ў 1991 г. запісаць саунд-трэк з песьнямі да двух фільмаў "Шукальнікі скарбаў" (маст. крм., рэж. І. Волах) і "Беларусь., Леталета 1991" (дак., рэж. У. Колас). Каб граць перад больш шырокай публікай, трэба было да выканання падыйсці прафесійна. Але найбольш прафесійны музыкант Бярбераў у гэты час заняўся іншым праектам - стварэннем фольк-гурта "Ліцьвіны".
Неўзабаве ў гурт быў спакуашаны Ігар Войніч, які адыграў сэсійным гітарыстам у безлічы самадзейных гуртах (граў некаторы час у тым жа Палітэхе, дзе вучыўся Сідаровіч), а таксама ў вядомых выканаўцаў Я. Еўдакімава і А. Атаманава. Аказалася, што Войніч і Кішкін добра ведалі адзін аднаго, бо сідзелі за адной партай на сальфеджыа ў музычнай школе, пускаючы кпіны настаўніцы гэтай "цяжкай тэарэтычнай навуцы".
Першыя рэпетыцыі - Алесь Кiшкiн, Зьмiтро Сiдаровiч, Iгар Войнiч i Валiк Агееў - прайшлі ў снежні 1991 г. на базе Беларускага гуманітарнага ліцея, толькі створанага У. Коласам. Там жа перад навучэнцамі і выкладчыкамі былі адыграны і першыя імпрэзы. Адразу стаў зразумелым асноўны накірунак: рыцарскiя i жаўнерскiя песьнi старажытнай Беларусi. Зразумела, была зроблена папраўка на сучасныя рэалii i рытмы. Пасля першых выступаў на невялiкiх iмпрэзах-вечарынах, якiх у часы ўздыму нацыянальнай сьвядомасьцi беларусаў праводзiлася даволi шмат, гурт быў заўважаны, але ў яго яшчэ не было назвы. Для ўдзелу ў адным з сэйшанаў, у якiм, праўда, музыкi так i не асьмелiлiся ўдзельнiчаць, у заяве трэба было падаць назву гурта. Алесь Кiшкiн, якi афармляў дакуманты, i напiсаў — “Камэлот”. Нназва прыжылася за ўдзельнiкамi калектыву, бо “Камэлот” — назва iдэальнага замка, прытулка вандроўных ваяроў у сярэднявечных рыцарскiх раманах. Так назва злучылася з накiрункам творчасьцi музыкаў — разгляд беларускай культуры ў агульнаэўрапейскiм кантэксьце, што беларуская культура ня толькi сялянская, але i гарадская — культура беларускiх гарадоў мiнулага. Гралi “камэлотаўцы” выключна акустычную музыку, выкарыстоўваючы гiтары, флейты, бубны, вiяланчэль, кантэле (разнавiднасьць гусьляў), дуду, скрыпкi, клявэсын i чэлесту. Зразумела, пры такiм наборы iнструмэнтаў, праз гурт праходзiла значная колькасьць людзей, але асноўны касьцяк заставаўся нязьменным: Кiшкiн-Войнiч-Сiдаровiч. Пры наяўнасьцi некаторага посьпеху, творчасьць гурта вылучалася сваёй несавецкасьцю і непапсовасьцю, таму, па-сутнасьцi, iгнаравалася праўрадавымі радыё і тэлебачаннем. Незалежных у той час яшчэ не існавала.
У канцы 1992г. гурт падрыхтаў канцэртную праграму "У краіне Талераў", якую, акрамя Менска, змаглі пабачыць у Гародні, Магілеве, Берасці і Гарадку (Польшча). Частку песень з праграмы музыкi пераклалi на электрычныя iнструмэнты i выступiлi зь iмi ў Польшчы на фэсьце “Басовiшча-93”.
На жаль, сытуацыя ў беларускiм шоў-бiзнэсе ніколі, за рэдкім выключэньнем, не спрыяла беларускамоўным выканаўцам. Аўтарскае права ўвогулле не існавала, а дзейнасць прадусараў і мэнэнджэраў распаўсюджвалася выключана на замежнікаў, якія рэкламаваліся праз амаль манапольнае інфармацыйнае поле Расійскіх ТВ-каналаў, і маглі прынесьці адразу вялікі і легкі прыбытак. Адзіным, хто неяк супрацстаяў навале расійскай папсы стаў канал "[[Беларускай маладзёжнай]]", а пасля і радыё "101,6". Рэдактары і таленавітыя журналісты гэтых радыёстанцый запісвалі многіх беларускіх выканаўцаў, у тым ліку і "[[Камэлот]]". Гурт насуперак усяму ўсё ж стаў прабівацца на тэлебачанне, у асноўным як "вясельны генерал" у рэпрызах забаўляльных перадач. Але самым грозным забойцам творчасці гурта сталі грошы. Дакладней іх поўная адсутнасць у дзяржаўнай сферы эканомікі, дзе працавалі амаль усе
удзельнікі гурта і іх шалёная, некантраляваная прысутнасць у прыватнікаў. Кішкін-Войніч-Сідаровіч сталі працаваць "літаратурнымі неграмі" на маскоўскія раскручаныя імёны пісьменнікаў-дэтэктыўшчыкаў і аўтараў фэнтэзі. Заробак пераўзышаў дзяржаўныя (нават кандыдатаў навук, якім быў Сідаровіч і неўзабаве стаў Войніч) у 10-15 разоў. Вынiкам гэтага стала маўчаньне "Камэлота" на два гады. На пачатку 1995 г. ўдзельнiкi гурта, пазычыўшы шэраг музычных iнструмэнтаў і купіўшы прафесійныя мікрафоны і "апрацоўку" гуку, зноў зьбiраюцца, каб запiсаць свае старыя песьні. У “Камэлоце” зьяўляецца Анатоль Басай, якi ў калектыве стаў сьпяваць усе асноўныя вакальныя партыi, а таксама, часам граць на клявiшных. У лютым-сакавiку 1995 г., у хатнiх умовах на звычайным магнiтафоне-портастудыi быў запiсаны альбом, якi ўдалося зьвесьцi на прафэсыйнай студыii i за свой жа кошт выпусцiць касэту (толькi ў 1996 г.). Альбом, па прызнаньні выдаўцоў — кампанii “TON-records”, меў даволi значны посьпех, першы 2-х тысячны наклад касэт хутка разышоўся. Камелотаўцам выплацілі ганарар i нават прапанавалi падпiсаць кантракт на наступныя тыражы. Гэты альбом у 1996 годзе вылучаўся па намінацыі "Лепшы альбом года ў “Рок-каранацыі-96”, гурт павінен быў выступпіць у сэйшэне, аднак сярод музыкаў калектыва толькі адбыўся раскол, і ён быў не ў стане гэтага зрабіць. Першае месца журы аддало рускамоўнаму альбому першага па-сапраўднаму "раскручанага" праекта з незалежнай Беларусі “Ляпіса Трубецкога”, які перамог яшчэ ў некалькіх намінацыях.
Раскол гурта адбыўся пасля выступу ў Вільні ў 1996 г., куды не пажадаў паехаць Сідаровіч і ўжо даўно не прымаўшы ўдзелу ў рэпетыцыях Кішкін. Сэсійным музыкам быў запрошаны гітарыст і флейтыст Зміцер Шыдлоўскі з "Аварыйнага выйсця". Але пра ўсе акалічнасці расколу ўдзельнікі гурта не жадаюць распаўсюджвацца. Абмяжоўваюцца адной фразай: "Шэршэ ля фам".