Астравецкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гідраграфія: выпраўленьне спасылак
д стыль
Радок 56:
'''Астраве́цкі раё́н''' — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва — 26,8 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[гарадзкі пасёлак|мястэчка]] [[Астравец]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
На поўдні мяжуе з [[Ашмянскі раён|Ашмянскім]], на паўднёвым усходзе са [[Смаргонскі раён|Смаргонскім]] раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на паўночным усходзе зь [[Мядзельскі раён|Мядзельскім раёнам]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], на поўначы з [[Пастаўскі раён|Пастаўскім раёнам]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]], на захадзе мяжуе зь [[Летува]]й.
 
== Рэльеф і карысныя выкапні ==
Значная частка раёну занятая [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай нізінай]], на паўднёвым захадзе — [[Ашмянскае ўзвышша]]. Пераважаюць вышыні 140 — 180 м, максымальная — 301 м (на захад ад в. [[Тракенікі]]).
 
У раёне знаходзяцца два радовішча пяскова-жвіровых сумясяў з агульным запасам у 1.8 млн. м³
 
== Клімат і расьліннасьць ==
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,5 °С, ліпеня 17,9 °С. [[рок (год)|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] 189 дзён.
 
Пад лясамі занята 51,6% тэрыторыі раёна, найвялікшую плошчу займаюць [[хваёвыя лясы]] — 70%, [[яловыя лясы|яловыя]] — 10%, [[бярозавыя лясы|бярозавыя]] — 14%, [[дубовыя лясы|дубовыя]] — 2% і [[асінавыя лясы|асінавыя]] 1%. Лугі займаюць плошчу 20,205 тыс.га.
Пад балотамі 5,679 тыс.га.
 
== Гідраграфія ==
Рэкі Астравецкага раёна належаць да басэйну ракі [[Нёман]] [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Усе рэкі ўпадаюць у галоўную водную артэрыю раёну — раку [[Вяльля]], працягласьць якой па тэрыторыі раёну складае 101 км., Вяльля зьяўляецца найбуйнейшым прытокам ракі Нёман. Асноўныя яе прытокі — [[Страча]], [[Сарачанка]], [[Ашмянка]] (з [[Лоша]]й).
 
Раён мае 5 вадасховішчаў, агульная плошча якіх складае 192 га., 18 натуральных азёраў плошчай 508 га. (на поўначы — [[Сарачанскія азёры|Сарачанская група азёраў]]: [[Каймін]], [[Клевел]], [[Тумскае]], [[Вераб'і]] і інш.), агульная плошча сажалак складае 112,4 га. Пад водныя аб'екты занятыя 2475 га тэрыторыі раёну.
 
== Насельніцтва ==
На тэрыторі раёну пражывае 27,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў мястэчку Астравец — 8,6 тыс., у сельскай мясцовасьці — 18,7. Шчыльнасьць насельніцтва на адзін квадратны кілямэтар складае 17,4 чалавекі.
 
Насельніцтва раёнараёну шматнацыянальнае: 81,8 % складаюць [[беларусы]], 9,3 % — [[палякі]], 4,2 % — [[расейцы]], 3,5 % — [[летувісы]], 1,2 % — [[украінцы]] і іншыя нацыянальнасьці.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 64,8 тыс. га, зь іх асушаныя 13,8 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, з тэхнічных — ільну-даўгунцу і цукровых буракоў.
 
Радок 87:
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка [[Менск]] — [[Вільня]], аўтадарога [[Глыбокае]] — [[Вільня]]. На тэрыторыі раёну знаходзяцца 3 пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі: [[Гудагай]] — [[Кена]], [[Катлоўка]] — [[Лаварышкі]], [[Лоша]] — [[Шумск]].
 
== Гісторыя ==
Раён утвораны [[15 студзеня]] [[1940]] году. Спачатку існаваў у складзе [[Вялейская вобласьць|Вялейскай вобласьці]], у [[1944]] годзе быў уключаны ў [[Маладэчанская вобласьць|Маладэчанскую вобласьць]]. З [[1960]] году Астравецкі раён у складзе Гарадзенскай вобласьці. [[25 студзеня]] [[1962]] году тэрыторыя раёну была падзеленая паміж [[Ашмянскі раён|Ашмянскім]] і [[Смаргонскі раён|Смаргонскім]] раёнамі, але [[6 студзеня]] [[1963]] году Астравецкі раён быў адноўлены як самастойная адміністрацыйная адзінка.
 
== Інфармацыя для турыстаў ==
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. [[Быстрыца (Астравецкі раён)]], архітэктурны ансамбль у в. [[Варняны]], касьцёл сьвятога Георгія ў в. [[Варона]], касьцёл святога Георгія ў в. [[Вялікія Сьвіранки]], касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў в. [[Гервяты]], касьцёл Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. [[Гудагай]], касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. [[Кемелішкі]], каьсцёл сьвятога Яхіма ў в. [[Клюшчаны]], касьцёл сьвятога Міхала арханёла ў в. [[Міхалішкі]], сядзіба ў в. [[Тракенікі]]; помнікі драўлянага дойлідства — Траецкая царква старавераў ва ўрочышчы [[Стрыпішкі]], капліца у в. [[Гіры]], касьцёл Маці Божай у в. [[Дайлідкі]], касьцёл сьвятога Андрэя Баболі ў в. Градаўшчына.
 
== Выбітныя асобы ==
* [[Мар'ян Богуш-Шышка]] ([[1901]] — [[1995]]) — сусьветнавядомы мастак.
* [[Янка Быліна|Янка Быліна (Ян Семашкевіч)]] ([[1883]] — [[1956]]) — беларускі паэт, публіцыст.
* [[Язэп Гашкевіч]] ([[1814]] — [[1872]]) — першы консул Расеі ў Японіі, дасьледнік і дыплямат.
* [[Мэнке Кац]] ([[1906]] — [[1991]]) — габрэйскі паэт.
* [[Адам Мальдзіс]] (нар. [[1932]]) — беларускі літаразнавец, крытык, публіцыст.
* [[Казімер Сваяк|Казімер Сваяк (Канстантын Стаповіч)]] ([[1890]] — [[1926]]) — беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.
* [[Альбін Стаповіч]] ([[1894]] – [[1934]]) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі сьвецкі дзеяч.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Астравецкі раён падзелены на 9 сельскіх радаў: [[Варнянскі сельсавет]] (37 вёсак, 6 хутароў), [[Гудагайскі сельсавет]] (36 вёсак, 1 пасёлак, 14 хутароў), [[Гярвяцкі сельсавет]] (40 вёсак, 6 хутароў), [[Кемялішкаўскі сельсавет]] (32 вёскі, 29 хутароў), [[Міхалішкаўскі сельсавет]] (31 вёска, 17 хутароў), [[Астравецкі сельсавет]] (28 вёсак), [[Падольскі сельсавет]] (13 вёсак, 17 хутароў), [[Спондаўскі сельсавет]] (39 вёсак, 17 хутароў), [[Тракеніцкі сельсавет]] (20 вёсак, 12 хутароў).
 
Усяго ў Астравецкім раёне 395 населеных пунктаў (без Астраўца).
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. Мн., 2007. 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
* [http://www.belarus.by/ru Беларусь.бай]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&rajon_id1=hras Здымкі на Radzima.org]
* [http://ostrovets.grodno-region.by/ Сайт райвыканкаму]