Літва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Адмененыя рэдагаваньні 134.102.123.211 (Talk) да папярэдняй вэрсіі Ліцьвін
- катэгорыя, стыль
Радок 1:
[[Выява:Litva (Yermalovich) be.svg|міні|300пкс|Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу]]
'''Літва''' - гістарычны рэґіён, што аб'ядноўвае захад [[Беларусь|Беларусі]] і паўднёвы ўсход [[Летува|Летувы]]. Па традыцыйнай вэрсіі тапонім «Літва» належыць да тэрыторый Гарадзеншчыны і Віленшчыны.
 
Першы раз Літва ўзгадваецца ў [[Квэдлінбурзкая хроніка|Квэдлінбурзкай хроніцы]] пад [[1009]] годам у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі [[Бруна Квэрфурцкі|Бруна Квэрфурцкага]].
 
Гэтак жа сама - «літва», звалася [[Балты|балцкае]] племя, што жыло ў гэтым рэґіёне ў часы раньняга [[сярэднявечча]].
 
У [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] пад [[1238]] годам узгадваецца ''«Литва Минъдога»''. З далейшым пашырэньнем уладаньняў [[Міндоўг]]а, [[Войшалк]]а і іх наступнікаў — вялікіх князёў літоўскіх на [[Нальшаны]], [[Дзяволтва|Дзяволтву]], [[Упіта|Упіту]], межы Літоўскай зямлі — вялікакняскага дамэну — пашырыліся і на гэтыя землі, то бок панятак «Літва» ахапіў усю [[Аўкштота|Аўкштоту]], за якой гэта значэньне стала замацавалася. Часам у Літоўскую зямлю ўключаюць і землі [[Панямоньне|Панямоньня]]. У [[14 стагодзьдзе|XIV]]-[[16 стагодзьдзе|XVI стст.]] сучасьнікі адносілі да гэтага рэгіёну тэрыторыі на захад ад [[Заходняя Бярэзіна|Заходняе Бярэзiны]] i на ўсход ад ракi [[Нявежыс]]. Пэўны час ''Літва'' выступала як адно з гістарычных найменьняў ўсяе сучаснае Беларусі разам зь [[Вільня|Вільняй]] (гл. [[Вялікае княства Літоўскае]]).
 
Паводле вэрсіі [[Мікола Ермаловіч|М.Ермаловіча]] старажытная Літва знаходзілася прыкладна на стыку сучасных [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае]], [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскае]] і [[Менская вобласьць|Менскае]] абласьцёў]] Беларусі, але пасьля яе назва разам з уладай [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў літоўскіх]] распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі [[балты|балтаў]] у выключна палітычным сэнсе.
 
Сёньня назва «Літва» болей асацыюецца зь Летувіскаю рэспублікай ([[Летува|Летувою]]).
Радок 16:
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Жамойці]]
 
[[be:Літоўская зямля]]