Хімы (Магілёўская вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 37:
Стары назоў вёскі - ''Хімэ''. Ля вёскі знаходзяцца курганныя могілкі. Здаўна вёска дзялілася на тры часткі: Дзеркачы, Сярэдзіну й Канец. У гаспадарчых дакумэнтах [[1838]] - вёска [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], 115 рэвіскіх душаў, уласнасьць [[Кялчэўскія|Кялчэўскіх]] (уваходзілі ў маёнтак [[Валасовічы]]). Паводле перапісу [[1897]] - вёска [[Бортнікаўская воласьць|Бортнікаўскае воласьці]] Бабруйскага павету, 74 гаспадаркі, 658 жыхароў, хлебазапасная крама, вінны шапік. У [[1904]] адчыненая земская вучэльня (у наёмным памяшканьні). На пачатку [[XX стагодзьдзе|ХХ ст.]] - вёска, 98 двароў, 726 жыхароў, у [[1917]] - 124 двары, 804 жыхары. Апроч земляробства й жывёлагадоўлі ў вёсцы існавала й хатняе саматужніцтва - прадзеньне, ткацтва, пашыў адзеньня для сям'і са свае тканіны, збор ягадаў, грыбоў і лекавых траваў, выраб абутку (пераважна лапцяў), віцьцё вяровак і г.д.
 
Ад [[1924]] - цэнтар сельсавету. У [[1925]] далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі, на якой будаваліся беднякі. На базе земскае народнае вучэльні створаная працоўная школа 1-е ступені, у якой у [[1925]] было 108 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток. Паводле перапісу [[1926]] - вёска, 90 двароў, 419 жыхароў. Для школы пабудаванае новае памяшканьне. У [[1930]] створаны калгас "Сёмы зьезд Радаў". У [[1967]] далучаная вёска [[Зарэчча (БабруйскіХімоўскі раёнсельсавет)|Зарэчча]]. На пачатак [[1997]] 127 двароў, 342 жыхары, у [[2003]] 349 жыхароў, 140 двароў. У [[2007]] было прынятае рашэньне пра пераўтварэньне вёскі ў аграгарадок.
 
== Сучаснасьць ==