Кіраваградзкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ro:Regiunea Kirovohrad
д Робат: тэставаньне вікіфікацыі
Радок 56:
'''Кіравагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-uk |Кіровогра́дська о́бласть}}) — вобласьць ва [[Украіна|Украіне]]. Адміністрацыйны цэнтар - места [[Кіраваград]]
 
== Геаграфічныя зьвесткі ==
 
=== Месцазнаходжаньне ===
 
Разьмешчана ў цэнтры [[Украіна|Ўкраіны]], у міжрэччы [[Дняпро|Дняпра]] й [[Паўднёвы Буг|Паўднёвага Буга]]. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з [[Чаркаская вобласьць|Чаркаскай]], на паўночным усходзе з [[Палтаўская вобласьць|Палтаўскай]], на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з [[Днепрапятроўская вобласьць|Днепрапятроўскай]], на поўдні зь [[Мікалаеўская вобласьць|Мікалаеўскай]] ды [[Адэская вобласьць|Адэскай]], на захадзе зь [[Віньніцкая вобласьць|Віньніцкай]] абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Дабравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.
 
=== Клімат ===
 
Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна ранняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.
 
=== Рэльеф ===
 
Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах [[Прыдняпроўскае ўзвышша|Прыдняпроўскага ўзвышша]]. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьть балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.
 
=== Водныя аб'ектыаб’екты ===
 
У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс.км, сярод якіх няйвялікшыя — [[Інгулец]], [[Сінюха]], [[Вялікая Высь]], [[Інгул]], [[Ятрань]]. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў [[Дняпро|Дняпра]] й [[Паўднёвы Буг|Паўднёвага Буга]].
Радок 77:
 
 
== Гісторыя ==
 
У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну [[скіфы]]. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Кіраваградчыны стала часткай [[Дзікае поле|Дзікага поля]], па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.
Радок 90:
 
 
== Адміністрацыйны падзел ==
 
Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.
 
=== Месты ===
 
==== Абласнога значэньня ====
* [[Александрыя]]
* [[Знамянка]]
* [[Кіраваград]]
* [[Сьветлаводск]]
 
==== Раённага значэньня ====
* [[Бабрынэц]]
* [[Гайворан]]
* [[Далінская]]
* [[Малая Выска]]
* [[Наваміргарад]]
* [[Наваўкраінка]]
* [[Памошная]]
* [[Ульянаўка]]
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Kirovograd_Oblast|выгляд=міні}}
* [http://www.rks.kr.ua/ Кіраваград і Кіраваградзкая вобласьць]