Цыбуля (расьліна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д памылкі
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 11:
У ежу ўжываюць цыбуліны і лісьце не толькі цыбулі рэпчатай, але і некаторых іншых культурных відаў, у прыватнасьці [[цыбуля дудчатая|цыбулі дудчатай]] (пясочнай, зімовай), званай таксама цыбуля-татарка (''Allium fistulosum''), [[цыбуля-батун|цыбулі-батуну]] (''Allium fistulosum''), [[цыбуля-парэй|цыбулі-парэю]] (''Allium porrum''), [[цыбуля-рэзанец|цыбулі-рэзанцу]], [[Цыбуля-скарада|цыбулі-скарады]], [[цыбуля-шніт|цыбулі-шніту]] (''Allium schoenoprasum''), [[цыбуля-шалёт|цыбулі-шалёту]] (''Allium ascalonicum'') і [[часнок]]у (''Allium sativum'').
 
Найболей незвычайны па зьнешнім выглядзе цыбуля-парэй, зімаўстойлівы двугадовы від. Ён шырока вырошчваецца ў [[Эўропа|Эўропе]] з антычнасьці і стаў нацыянальным сымбалям [[Уэльс]]а. Яго дробная цыбуліна дае, як у касача, вузкае плоскае лісьце даўжынёй да 90 сантымэтраў на такім жа па даўжыні мясістым сьцябле, якое завяршаецца шчыльным парасонікам з ружаватага колеру кветак. Адбеленыя на паветры яшчэ на гародзе зялёныя часткі на густсмак не такія вострыя, як у цыбулі рэпчатай, іх ядуць без далейшай кулінарнай апрацоўкі, вараць, тушаць і кладуць у супы.
 
Цыбуля аскалёнская ці шалёт, верагодна, культагенны таксон, выведзены ў [[Азія|Азіі]] з нейкая формы цыбулі рэпчатай. Лісьце вузкае, цыбуліны дробныя, вуглаватыя, разломваючыяся на зубкі. Яе ўжываюць ў ежу, як часнок, у марынаваным і сьвежым выглядзе ў якасьці заправы. У ЗША вырошчваецца ня шмат.
 
[[Цыбуля мядзьведжая]], або чарамша (''Allium ursinum''), распаўсюджаны ў [[Эўразія|Эўразіі]]. Вышыня прыкладна 30 сантымэтраў. Лісьце плоскае, ланцэтнае шырынёй 2,5 – 5 сантымэтраў. Квітнее раньняй вясной; кветкі белыя, да 20 у плоскіх парасоніках. Цыбуліна выкарыстоўваецца як заправа. Расьліна ўвогуле прыгожая, аднак часночны пах абмяжоўвае ягояе выкарыстаньне ў дэкаратыўных мэтах.
 
== Знешнія спасылкі ==