Лібава-Роменская чыгунка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Лібава-Роменская чыгунка''' — чыгуначнай лінія, якая ў 18771919 рокі зьвязвал...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:28, 7 студзеня 2009

Лібава-Роменская чыгунка — чыгуначнай лінія, якая ў 18771919 рокі зьвязвала беларускія губэрні Расейскай імпэрыі з партамі Балтыйскага мора і Ўкраінай.

Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расейскіх чыгунак у 1856 року, але тады яна не была пабудаваная праз адсутнасьць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынэру фон Меку. Казной чыгунка выкупленая 1 траўня 1891 року.

Агульная працягласьць дарогі склала 1275 вёрстаў. Чыгунка ўводзілася ў эксплуатацыю асобнымі дзялянкамі: Лібава (Ліепая)Кашадары, 294 вярсты, у верасьні 1871 року; Вялейка (НаўяВільня, цяпер мескі раён Вільні) — Менск, 173 вярсты, у студзені 1873 року; МенскБабруйск, 139,5 вярсты, у верасьні 1873 року; БабруйскГомель, 141,8 вярсты, у лістападзе 1873 року; ГомельБахмач, 184 вярсты у студзені 1874 року. Дарога ўлучала таксама дзялянку КашадарыВільня Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места Ромны пачаўся 15 ліпеня 1874 року. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Менску з Маскоўска-Берасьцейскай, у Жлобіне зь Пецярбурска-Адэскай, у Гомлі з Палескімі чыгункамі. Буйнымі чьнуначнымі станцыямі на Беларусі зьяўляліся Бярэзань, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Менск, Маладэчна.

Важнае значэньне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 пудоў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў 1890 року. было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор зь іх склаў 1 281 144 руб. У 1896 року было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У 1910 року было перавезена 3,5 млн. пасажыраў і 355 млн. пудоў грузаў.

Лібава-Роменская чыгунка ў 1911 року налічвала 444 паравозы, 439 пасажырскіх і 11 632 грузавыя вагоны. Разам з Маскоўска-Берасьцейскай, Рыга-Арлоўскай і Палескімі чыгункамі яна садзейнічала разьвіцьцю прамысловасьці, местаў, рынкавых адносінаў на Беларусі.

Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 року дарога была нацыяналізаваная і падпарадкаваная Наркамату шляхоў зносінаў РСФСР. У 19201921 частка Лібава-Роменскай чыгункі адышла да Латвіі, Летувы і Польшчы.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С.41-42