Кірыла Мазураў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
Зь імем Кірылы Мазурава зьвязаныя шматлікія посьпехі беларускага народу ў разьвіцьці эканомікі, навукі і культуры ў 1953—1965 гадох, рэабілітацыя шматлікіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў, менскіх падпольшчыкаў, партызанскіх камандыраў. На думку былога дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я. І. Бараноўскага, Кірыла Мазураў увайшоў у гісторыю Менску і Беларусі як праваабаронца незаслужана абгавораных падпольшчыкаў. Пры Мазураве рады КПБ павялічыліся з 145 тысячаў да 296 тысячаў чальцоў. На гады кіраваньня Мазурава ([[1956]]—[[1965]]) прыйшлося, напрыклад, будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага заводу. Калясальная будоўля тады, у 1958, мела сьметны кошт 315 мільёнаў рублёў<ref name="dyrektar">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.director.by/cgi-bin/article.cgi?date=2004/03/29&name=23| загаловак = 90 лет со дня рождения Кирилла Мазурова| фармат = | назва праекту = | выдавец = Часопіс «Дырэктар»| дата = 29 сьнежня 2008 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
Намагаючыся аднавіць [[Беларусізацыя|беларусізацыю]], у студзені [[1959]] на сьвяткаваньні 40-годзьдзя БССР Кірыла Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку Мікіта Хрушчоў, які сядзеў у прэзыдыюме, пачаў лаяць Мазурава: «Ни черта не понятно!» На прыступках [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: «Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм»<ref name="snapkowski">{{Спасылка | аўтар = Уладзімер Снапкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 15 лістапада 2007| url = http://jivebelarus.net/language/language-defeat-04.html#11| загаловак = У. Снапкоўскі - Эліта і мова| фармат = | назва праекту = | выдавец = Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь»| дата = 28 сьнежня 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Першы намесьнік старшыні [[Савет Міністраў СССР|Савету Міністраў СССР]] у [[1965]]—[[1978]] гадох.
 
У [[1968]] быў накіраваны ў [[Прага|Прагу]] для кіраваньня ваеннымі дзеяньнямі па лініі Палітбюро. Дзейнічаў пад псэўданімам «генэрал Трафімаў». Пры ягоным удзеле кіраўнікі Камуністычнай партыі [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]] [[Аляксандар Дубчак|Ду́бчак]], Смркоўскі, Шык ды іншыя былі арыштаваныя і вывезеныя ў Маскву<ref name="BDG">{{Спасылка | аўтар = Міхась Скобла| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 21 жніўня 2008| url = http://www.svaboda.org/content/Transcript/1192749.html| загаловак = 1968 год: як адгукнулася апэрацыя “Дунай” у Беларусі| фармат = | назва праекту = “Вольная студыя”| выдавец = Радыё «Свабода»| дата = 28 сьнежня 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
<blockquote>В форме полковника (моё воинское звание), называясь генералом Трофимовым, я давал распоряжения нашим военным и гражданским… Главной задачей было уберечь наших солдат от стрельбы...<ref name="BDG">{{Спасылка | аўтар = Эммануил Иоффе| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 6 красавіка 2004| url = http://bdg.press.net.by/2004/04/2004_04_06.1417/1417_13_1.shtml| загаловак = Руководитель своего времени| фармат = | назва праекту = | выдавец = Белорусская деловая газета| дата = 28 сьнежня 2008 | мова = ru| камэнтар = }}</ref></blockquote>
 
Мазураў з [[Аляксей Касыгін|Касыгіным]] і [[Пётар Машэраў|Машэравым]] сталі ініцыятарамі разьвіцьця перапрацоўкі алмазнае сыравіны ў Беларусі (у [[Гомель|Гомелі]] ў першай палове 1970-х быў створаны завод такога профілю) і работ па даразьведцы беларускіх месцараджэньняў [[алмаз]]аў. Яшчэ ў 1970 А. Касыгін выступіў у Савеце Міністраў СССР з падрабязным дакладам, прапануючы, па-першае, паступова скарачаць вываз з СССР неапрацаваных («сырых») алмазаў, а па-другое, разьвіваць перапрацоўку алмазаў у шэрагу рэспублік, у тым ліку [[БСРР|Беларусь]] і [[УССР|Украіну]]. Выбар такога рэгіянальнага «прыярытэту», па словах Касыгіна, абумоўлены наяўнасьцю ў заходнім рэгіёне Саюзу россыпавае алмазасыравіны, якая можа там сама перапрацоўвацца сумесна зь якуцкай.
 
На даручэньне Касыгіна Мазураў вывучаў скандынаўскую сацыяльна-эканамічную мадэль, уключна з мэтадамі стымуляваньня вытворчасьці працы, павышэньня таварнай (а ня цэнавай) прадукцыйнасьці вытворчасьці пры зьніжэньні яго фонда- і капіталаёмістасьці. «Каманда» Мазурава ў 1968–1972 гадох прапанавала каля 10 адаптаваных да ўмоваў СССР варыянтаў, падобных да скандынаўскае практыкі заахвочваньня прадпрыемстваў і іхніх працаўнікоў за рост менавіта таварнага выхаду высокаякаснае прадукцыі болей шырокага асартымэнту пры адначасным скарачэньні фонда- і капіталаёмістасьці самой вытворчасьці на гэтых прадпрыемствах. Было прапанавана правесьці экспэрымэнты прыкладна на 60 прадпрыемствах СССР, у тым ліку на 25 беларускіх і 15 прыбалтыйскіх, якія прадугледжвалі б скарачэньне колькасьці плянавых для іх заданьняў амаль на траціну. Падобныя экспэрымэнты ў той пэрыяд небеспасьпяхова праводзіліся ў [[Югаславія|Югаславіі]], [[Кітай|Кітаі]], [[Чэха­славаччына|Чэха­славаччыне]], [[Вугоршчына|Вугоршчыне]], [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|ГДР]].
 
Але такія праекты, як і касыгін­скія эканамічныя рэформы ў цэлым, былі адрынутыя партдзяржнамэнклятурай. Па некаторых дадзеных, тагачасны старшыня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР [[Мікалай Падгорны]] наракаў: «Не дзеля таго мы пасварыліся з [[Язэп Броз Ціта|Ціта]] і адхілілі [[Аляксандар Дубчак|Дубчака]], каб паўтараць іхнія дзеяньні ў сябе». Акрамя таго, у СССР зьявіліся «хуткія» экспартна-сыравінавыя грошы праз рост сусьветных цэн на нафту. Так што неўзабаве са складу Палітбюро ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР быў выведзены не адзін толькі Кірыла Мазураў.
 
=== Апошнія гады жыцьця ===