Май Данцыг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: Аўтарскія правы?
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
{{Аўтарскія правы|http://old.nlb.by/html/news2005/dancyg.html}}
Нарадзіўся мастак у Менску. Яго бацька, выкладчык фізкультуры, у вольны ад працы час маляваў і выхоўваў у хлопчыка любоў да мастацтва. Ён бачыў свайго сына музыкантам і аддаў яго вучыцца ў музычную школу па класу скрыпкі. За тры гады вучобы Май добра авалодаў інструмэнтам. Ён мог стаць славутым скрыпачом, але ўсе пляны пераблытала вайна. Разам з іншымі бежанцамі сям’я апынулася на Волзе ў г. Ульянаўск, які запомніўся хлопчыку холадам, голадам, цяжкай працай. Пасьля вызваленьня Менска Данцыгі вярнуліся ў родны горад. У 1947 г. тут адкрылася мастацкае вучылішча, студэнтам якога стаў Май. Потым ён паступіў у Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава. Дыплёмная работа Данцыга «Насустрач жыццю» атрымала ацэнку «выдатна». Зараз яна захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Пасьля заканчэньня ў 1958 г. з залатым мэдалём Сурыкаўскага інстытута Данцыга запрасіў на працу рэктар Менскага тэатральна-мастацкага інстытута В.Цвірка на катэдру жывапісу.<ref>http://old.nlb.by/html/news2005/dancyg.html</ref>