Розьніца паміж вэрсіямі «Пціч»

958 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
д
стыль
д (Робат: аўтафарматаваньне артыкула)
д (стыль)
{{Рака
| назва = ПромшаПціч
| арыгінальная_назва =
| выява =
| подпіс =
| даўжыня = 421 км
| катэгорыя_вікісховішча =
}}
'''Пціч''' — рака ў [[Менская вобласьць|Менскай]], [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] і [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях Беларусі, левы й найвялікшы прыток [[Прыпяць (рака)|Прыпяці]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². [[год|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 [[праміле|‰]].
 
==Асноўныя прытокі==
*'''Праваруч''': [[Шаць]], [[Даколька]], [[Арэса]], [[Асачанка]].
*'''Леваруч''': [[Нератоўка]], [[Няслаўка]].
 
==На рацэ==
*'''[[гарадзкі пасёлак|Мястэчкі']]'': [[Глуск]], [[Капаткевічы]].
*'''Вадасховішчы''': [[Воўчкавіцкае вадасховішча|Воўчкавіцкае]].
 
==Агульныя зьвескі==
Пачынаецца на вышыні 295 м па-над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі [[Нарэйкі]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёну]], вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі [[Багрымавічы]] [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёну]]. Высокая плынь ў межах [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]], сярэдняя — на захадзе [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]], нізкая — на нізіне [[Прыпяцкае Палесьсе]].
 
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхніверхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжнініжняя (ад вёскі [[Дараганава]] да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. [[Абалона]] двухбаковая, яе шырыня да вёскі [[Гарадзішча]] Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1 — 3 км, каля вёскі [[ПясчанкаПяшчанка]] Асіповіцкага раёну да 5 км.
 
Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі [[Асачанка]] (85 км ад вытоку) 5 — 10 м, ніжэй 20 — 45 м, у нізкай плыні 45 — 70 м.
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4 — 3,2 м, найвялікшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач]] празь [[Цітаўку]] і [[Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найвялікшы расход вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915).
 
Расьліннасьць прадстаўленая зьмяшаным лесам. Лясістасьць – 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (<1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы.<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=333 Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)]</ref>
 
==Крыніцы==
{{зноскі}}
*Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
*[http://pogoda.by Гідрамэтцэнтар Беларусі]
 
==Літаратура==
*Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. -/ БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
*Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
*Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
*Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.
 
[[Катэгорыя:Прыпяць]]