OpenBSD: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль, катэгорыя, шаблён, commons
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Puffyanim.gif|thumb|left|250px|Сымбаль OpenBSD, рыбка Пуфі]]
 
'''OpenBSD''' — камп'ютэрная [[апэрацыйная сыстэма]] клясу [[Unix]], паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Бэрклі ([[BSD]]), распрацаванай у [[Каліфарнійскі ўнівэрсытэт (Бэрклі)|Каліфарнійскім унівэрсытэце, Бэрклі]]. Лідэр праекту, [[Тэа дэ Раадт]], разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад [[NetBSD]] у канцы [[1995]] году. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам [[адкрыты крынічны код|адкрытага крынічнага коду]] ій вельмі якаснай дакумэнтацыяй, бескампраміснай пазыцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бясьпекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сымбалям праекта зьяўляецца рыбка Пуфі.
 
OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сыстэмы бясьпекі Unix. Гэта зьвязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сыстэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сыстэмы зьяўляецца [[ліцэнзія BSD]]. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.