OpenBSD: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Image:Puffyanim.gif|thumb|left|250px|Сімвал OpenBSD, рыбка Пуфі]]
 
'''OpenBSD''', камп'ютэрная [[аперацыйная сістэма]] класу [[Unix]], паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі ([[BSD]]), распрацаванай у [[Каліфарнійскі універсітэт, Берклі|Каліфарнійскім універсітэце, Берклі]]. Лідэр праекта, [[Тэа дэ Раадт]], разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад [[NetBSD]] у канцы [[1995]]. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам [[адкрыты крынічны код|адкрытага крынічнага коду]] и вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забеспячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бяспекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з'яўляецца рыбка Пуфі.
 
OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сістэмы бясьпекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сістэмы з'яўляецца [[ліцэнзія BSD]]. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.