Вольная Беларусь (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
'''Вольная Беларусь''' ([[10 чэрвеня]] [[1917]] – [[лістапад]] [[1918]]) — грамадзка-палітычная, эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага накірунку.
 
Выдавалася ў Менску. Галоўны рэдактар [[Язэп Лёсік]]. Выдавец [[Беларускі Нацыянальны Камітэт]], з [[ліпень|ліпеня]] [[1917]] – [[Таварыства беларускай культуры]]. У 1917 выдавался 2 разы на тыдзень, у 1918 штотыднёвік.
 
У газэце працавалі [[Зьмітрок Бядуля]] і [[Ванда Лявіцкая]] (дачка [[Ядвігін Ш|Ядвігіна Ш.]], будучая жонка Лёсіка), [[Павал Каравайчык]] (друкаваўся пад псэўданімам ''П.К.'' ''А.Жынкін''). Ёсьць дадзеныя, што грошы на газэту фундаваў [[Раман Скірмунт]] і [[Павал Аляксюк]].
 
У 1917 падтрымлівала ідэі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай Сацыялістычнай Грамады]], выступала за ідэі фэдэралізму, аўтаноміі, пасьля абвяшчэньня [[БНР]] выступала за незалежную дэмакратычную Беларусь.
 
У газэце ў газеце ўпершыню з'явіліся такія літаратурныя творы як "Залёты" і "Пінская шляхта" [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Дуніна-Марцінкевіча]] ў перакладзе зь "пінчуцкай гаворкі", "Пагоня" [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], "Сымон-музыка" і "Новая зямля" [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
 
Выдавалася да захопу Менску бальшавікамі ў лістападзе 1918. Па згадках Лёсіка:"''бальшавіцкія грабежнікі ачысьцілі рэдакцыю да апошняй паперкі. Забралі пішучую машынку, шапірографы, рукапісы, канцэлярскую паперу, пячаткі, канторскія кніжкі, рахункі, адрасы падпісчыкаў, пісьмы і г. д. Дзе гэта ўсё дзелася - няма ведама. Згінула навекі, а тым часам шмат было рукапісаў вядомых беларускіх пісьменьнікаў, каторых ніякімі грашыма аплаціць немагчыма, бо гэта былі аўтэнтыкі''". Архіў газэты зьнік бяз сьледу.
 
Не захаваліся нумары газэты 37 і 38 за 1918 год.
 
== Крыніцы ==