Юзэф Аляксандар Ябланоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Herb Jabłonowskich.PNG|міні|160пкс|Герб Прус ІІІ]]
'''Юзаф Аляксандар Ябланоўскі''', ''Józef Aleksander Jabłonowski'' ([[4 лютага]] [[1711]], [[Тыхамель]], [[Валынь]] - [[1 сакавіка]] [[1777]], [[Ліпск]]) - гербу [[Прус ІІІ (герб)|Прус ІІІ]] [[стольнік вялікі літоўскі]] з [[1744]], ваявода наваградзкі з [[1755]] да [[1772]], гісторык, бібліёграф, мэцэнат мастацтва.
 
Пад час другога панаваньня Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам. З'яўляўся паслом ад яго да французкага Людвіка XV. У [[1743]] ад імпэратара Кароля VII атрымаў тытул князя. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай сышоў з сэнатарскага ўраду.
 
Напісаў некалькі значных прац па гісторыі. Дзякуючы яго прапанове і фінансаваньню ў [[Парыж]]ы ў [[1772]] годзе выйшаў вядомы атлас ''Rizziego-Zannoniego'', першы польскі атлас "''Carte de Pologne...''"
 
Заснаваў у [[1774]] ва унівэрсытэце ў [[Ліпск]]у Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе да сёньня. У 18 стагодзьдзі выдавала яно працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.
 
Здоляў выключыць з забароненых прац досьледы [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]], папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолесьсі каб захаваць памяць пра Каханоўскага.
 
Напісаў: „Ostafi... tudzież nauka o wierszach i wierszopisach p olskich” ([[1751]], вершам), „Museum Polonum” ([[1752]]), „L'Empire des Sarmates” ([[1748]]) і працы па генэалёгіі.
 
Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыю, Ябланове Літоўскім, [[Ляхавічы|Ляхавічах]].
 
{{Шаблён:Наваградзкія ваяводы}}