Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 20:
Аднак пасьля некалькіх важкіх перамогаў лёс адвярнуўся ад паўстанцаў. Паўстанцам супрацьстаялі аб’яднаныя сілы Аўстрыі, Прусіі й Расеі, а многія так і не падтрымалі паўстаньне. Заклікі Касьцюшкі да простага народу выклікалі недавер сялян (бо Палянецкі ўнівярсал адно што рабіў сялян вольнымі, але не надзяляў іх зямлёй) і сабатаж памешчыкаў. [[Юльян Нямцэвіч|Нямцэвіч]], паплечнік Касьцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага:
 
<blockquote>«''Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасьцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананьню загада Начальніка — Касьцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касьцюшка сваім Ўнівярсалам з-пад Паланца ад 7 траўня 1794 г. аб’явіў сельскі народ свабодным, аб’яўляў яму свабоду. Унівярсалы гэтыя або не дайшлі, або ім ня верылі''».<ref>Niemcewicz J.U. PamietnikiPamiętniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.</ref></blockquote>
 
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстаньня, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазьнейшыя няўдачы паўстаньня. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагодзьдзяў выхоўвалася рабская псыхалёгія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеяньняў у якасьці сьвядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касьцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго сьвядомую актыўнасьць, умацаваць веру ў перамогу.
Радок 33:
Паражэньне паўстаньня дало магчымасьць [[Аўстрыі]], [[Прусія|Прусіі]] і [[Расея|Расеі]] захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў [[1795]] падзяліць яе паміж сабой. Па [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Трэці падзел|гэтым падзеле]] да Расеі адышлі [[Заходняя Беларусь]], [[Летува]], [[Курляндыя]] і частка [[Заходняя Ўкраіна|Заходняй Украіны]], Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Станіслаў Аўгуст [[25 лістапада]] 1795 падпісаў акт адмовы ад трона. Гэта якраз была гадавіна яго каранацыі і дзень імянін імператрыцы Кацярыны II, якая ў свой час «зрабіла» яго каралём, а цяпер прымусіла адмовіцца ад тытула.
 
Пасьля далучэньня да Расеі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадох [[ВільнВільня|Вільні]], [[Горадня|Горадні]] і [[Коўна|Коўні]]. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай — Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасьцейскі (а таксама некалькі валасьцей), ковенскай — Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленьне генэрал-губярнатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўленьне складалася з чатырох аддзяленьняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.
 
У тым жа 1795 былі ўнесены зьмяненьні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне і замест трох частак былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні, якія пасьля ўступленьня на прастол Паўла I былі аб’яднаны ў адну губерню. Аляксандар I у [[1801]] распарадзіўся аб утварэньні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Летувы дзвюх губерняў: Гарадзенскай і Віленскай. У [[1807]] Расея заключыла з Францыяй [[Тыльзыцкая мірная дамова|Тыльзыцкую мірную дамову]], па якой Расеі перадавалася Беластоцкая акруга.
Радок 45:
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{кніга|аўтар = Юхо Я.А.|частка = |загаловак = Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. дапам.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = Універсітэцкае|год = 1992|том = |старонкі = с. 225-233|старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://jivebelarus.net/at_this_day/events_calendar253.html| загаловак = Пачатак вызваленчага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Жыве Беларусь». Бібліятэка гістарычных артыкулаў| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Паўстаньне 1794 году| ]]
 
[[be:Паўстанне 1794]]