Паўстаньне 1794 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя, стыль, выпраўленьне спасылак
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 12:
З [[22 красавіка|22 красавіка]] на [[23 красавіка]] паўстанцы вызвалілі [[Вільня|Вільню]] і [[24 красавіка]] ўтварылі [[Найвышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага|Найвышэйшую Раду Вялікага Княства Літоўскага]] на чале зь ліцьвінам [[Якуб Ясінскі|Якубам Ясінскім]]. Хутка ўсё Вялікае Княства было ахоплена полымем паўстаньня. Паўстанцы ўзялі ўладу ў [[Горадня|Горадні]], [[Берасьце|Берасьці]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Слонім]]е, [[Пінск]]у, [[Ваўкавыск]]у, [[Кобрынь|Кобрыні]], [[Ашмяны|Ашмяне]], [[Ліда|Лідзе]], [[Браслаў|Браславе]]. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаньнем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі (органы самакіраваньня касьцюшкаўскіх паўстанцаў), зь іх 19 дзейнічалі ўласна ў Беларусі.
 
Паўстаньне зрабіла спробу аб’яднаць разам інтарэсы перадавой часткі шляхецтва, сялянства і гарадзкога насельніцтва. Мэтай паўстанцаў была таксама дапамога ў вызваленьні ад «ярма дэспатызму» народаў суседніх краін. Касьцюшка заклікаў да ўдзелу ў паўстаньні прадстаўнікоў усіх веравызнаньняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да праваслаўнага сьвятарства і насельніцтва. [[14 чэрвеня]] Народная рада выдала пастанову аб аднаўленьні гярархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай [[Пінская кангрэгацыя 1791 году|Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 году]] абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.
 
Палянецкім унівярсалам [[7 траўня]] Касьцюшка адмяніў асабістую залежнасьць сялян. Сяляне, якія пайшлі ў паўстаньне ([[касінер]]ы), вызваляліся ад прыгону. На тэрыторыі Беларусі ў паўстанцкіх атрадах сяляне складалі да адной трэці іх колькасьці. За кароткі тэрмін (з красавіка па верасень) на Беларусі ў паўстаньні прыняло ўдзел да 25 тысячаў чалавек. Найбольш буйныя бітвы беларускіх касьцюшкаўцаў адбыліся пад вёскамі Паляны (7 траўня), Солы (25 чэрвеня), Слонімам (4 жніўня), [[Любань]]ню (4 верасьня), вёскай Крупчыцы (17 верасьня). Пад Крупчыцамі адбылася самая вялікая бітва часоў паўстаньня: з абодвух бакоў у ёй прыняло ўдзел да 20 тысячаў чалавек.