Thuraya: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Eolonir (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Eolonir (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Image:Thuraya Coverage Map.jpg|thumb|right|Мапа пакрыцьця Thuraya]]'''Thuraya''' (вымаўляецца ''Тгурая'') — рэгіянальны апэратар спадарожнікавае тэлефоннае сувязі, што пакрывае Эўропу, Сярэднюю Азію й Афрыку. Апэратарам выкарыстоўваюцца геастацыянарныя й рэзэрвовыя спадарожнікі. Апэратар таксама надае паслугі доступу ў Сеціва праз пад брэндам ThurayaDSL. Зарэгістраваная ў Арабскіх Эміратах. Продаж тэлефонаў ды аплата паслугаў у пакрытых краінах ажыцьцяўляецца праз [http://www.thuraya.com/en аўтарызаваных дылераў]. На дадзены момант кампанія мае недзе 300 000 абанэнтаў. Прыбытак "Тгураі" у 2004 годзе склаў $26,15 мільёнаў, ў 2005 годзе — болей за $84 мільёнаў. Тэлефонныя тэрміналы апэратара могуць працаваць як у спадарожнікавай тэлефоннай сетцы, так і ў наземных сетках GSM-900/1800/1900. "Тгурая" мае роўмінгавыя пагадненьні звыш як зь 201 GSM-апэратарамі (на люты 2006 году).
 
Кампанія першай з усіх спадарожнікавых апэратараў пачала выпуск тэлефонаў [http://www.thuraya.com/en/article/thuraya-smartphone.html SG-2520] ды [http://www.thuraya.com/en/article/thuraya-satphone.html SO-2510] памерам з звычайныя сотавыя для індывідуальных карыстальнікаў. Апараты падтрымліваюць увадначасьсе спадарожнікавы й GSM стандарты (апошні - у трох дыяпазонах 900/1800/1900 МГц). Акрамя гэтага, апэратар таксама прапаноўвае самыя нізкія сярод спадарожнікавых апэратараў [http://www.satcomdistribution.com/satcom/images/Thuraya%20PrePaid%20SIM%20Comparison%20Chart.pdf кошты спалучэньняў] у сярэдзіне сеткі (ад $0,2) у рамах сваёй палітыкі па завабленьні індывідуальных абанэнтаў. Частковая пераарыентацыя кампаніі на масавы рынак адбылася пасьля шэрагу банкруцтваў карпарацыйнаарыентаваных спадарожнікавых апэратараў, у прыватнасьці, [[Iridium|Ірыдыюм]].