Thuraya: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Eolonir (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Thuraya''' (вымаўляецца ''Тгурая'') — рэгіянальны апэратар спадарожнікавае тэлефоннае сувязі, ш...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:23, 29 лістапада 2008

Thuraya (вымаўляецца Тгурая) — рэгіянальны апэратар спадарожнікавае тэлефоннае сувязі, што пакрывае Эўропу, Сярэднюю Азію й Афрыку. Апэратарам выкарыстоўваюцца геастацыянарныя й рэзэрвовыя спадарожнікі. Апэратар таксама надае паслугі доступу ў Сеціва праз пад брэндам ThurayaDSL. Зарэгістраваная ў Арабскіх Эміратах. Продаж тэлефонаў ды аплата паслугаў у пакрытых краінах ажыцьцяўляецца праз аўтарызаваных дылераў. На дадзены момант кампанія мае недзе 300 000 абанэнтаў. Прыбытак "Тгураі" у 2004 годзе склаў $26,15 мільёнаў, ў 2005 годзе — болей за $84 мільёнаў. Тэлефонныя тэрміналы апэратара могуць працаваць як у спадарожнікавай тэлефоннай сетцы, так і ў наземных сетках GSM-900/1800/1900. "Тгурая" мае роўмінгавыя пагадненьні звыш як зь 201 GSM-апэратарамі (на люты 2006 году).

Кампанія першай з усіх спадарожнікавых апэратараў пачала выпуск тэлефонаў SG-2520 ды SO-2510 памерам з звычайныя сотавыя для індывідуальных карыстальнікаў. Апараты падтрымліваюць адначасова спадарожнікавы й GSM стандарты (апошні - у трох дыяпазонах 900/1800/1900 МГц). Акрамя гэтага, апэратар таксама прапаноўвае самыя нізкія сярод спадарожнікавых апэратараў кошты спалучэньняў у сярэдзіне сеткі (ад $0,2) у рамах сваёй палітыкі па завабленьні індывідуальных абанэнтаў. Частковая пераарыентацыя кампаніі на масавы рынак адбылася пасьля шэрагу банкруцтваў карпарацыйнаарыентаваных спадарожнікавых апэратараў, у прыватнасьці, Ірыдыюм.


Паслугі й прадукты кампаніі

  • Голасавая сувязь
  • SMS
  • Перадача дадзеных ды факсаў на хуткасьці 9,6 kbit/s
  • Мабільны сэрвіс перадачы дадзеных GMPRS на тэрміналах SO і SG — 60 кбіт/с на ўваходным ды 15 кбіт/с на выходным трафіку
  • GPS-навігацыя
  • Дадатковыя паслугі: навіны, call back, чаканьне на выклік, прапушчаныя выклікі, галасавая пошта, WAP ды падобнае.
  • ThurayaDSL — перадача дадзеных на хуткасьці 144 kbit/с (тэрмінал памерам з лэптоп)
  • ThurayaIP - перадача дадзеных на хуткасьці да 444 кбіт/с.
  • ThurayaPCO - спадарожнікавыя мініАТС тэрміналы для аддаленых тэрыторыяў.
  • ThurayaPayphone - спадарожнікавыя тэлефоны-аўтаматы для аддаленых тэрыторыяў.
  • Thuraya Marine - спадарожнікавыя тэрміналы стацыянарнага тыпу для марскіх судоў з магчымасьцю перадачы дадзеных на хуткасьці да 60 кбіт/с.
  • Спадарожнікавыя мадэмы з хуткасьцю перадачы 60 кбіт/с.
  • Выклік высокай магутнасьці ('high power alert') дазваляе размаўляць нават пры слабым сыгнале.

Тэхнічныя дэталі

Міжнародны тэлефонны прэфікс сеткі Тгурая: +88216.

Вылучаныя частоты:

Каналы на карыстальніцкія тэрміналы:

  • Зямля-космас 1626.5-1660.5 MHz
  • Космас-зямля 1525.0-1559.0 MHz

Каналы на станцыю кіраваньня:

  • Зямля-космас 6425.0-6725.0 MHz
  • Космас-зямля 3400.0-3625.0 MHz


Па стане на травень 2008 году на арбіце знаходзіліся тры спадарожнікі кампаніі:


Thuraya-1

Нумар у каталёгу USSPACECOM : 26578.
Міжнародны код прызначэньня: 2000-066A.
Дата й час запуску 2000-10-21 05:22:00 UTC.
Маса бяз паліва 3200 кг.
Маса з палівам 5100 кг.
Магутнасьць сонечных батарэяў 13 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элемэнтавая фазаваная антэнная рашотка дыямэтрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іхныя групы.[1][2]
Знаходзіўся на геастацыянарнай арбіце на пазыцыі 44° палудзёньнікавых, затым быў перакладзены ў рэзэрв на пазыцыю 98,5° палудзёньнікавых[3], па стане на 9 кастрычніка 2007 году знаходзіцца на пазыцыі 122.5° палудзёньнікавых.[4]


Thuraya-2

Нумар у каталёгу USSPACECOM: 27825.
Міжнародны код прызначэньня: 2003-026A.
Дата і час запуску 2003-06-10 13:56:00 UTC.
Маса з палівам 5200 кг.
Магутнасьць сонечных батарэяў 11 КВт.
Антэна, што выкарыстоўваецца для сувязі з тэрміналамі — 128-элемэнтавая фазаваная антэнная рашотка дыямэтрам у 12 м. Антэна дазваляе фармаваць да 200—300 прамянёў на карыстальніцкія тэрміналы або іхныя групы.[5]
Знаходзіцца на геасынхранічнай арбіце з ухілам 6.3° у пазыцыі 44° палудзёньнікавых.[6]

Thuraya-3

Дата запуску: 15 студзеня 2008 года.
Маса: 5173 кг.
Плянаваны тэрмін службы: 12 гадоў.
Знаходзіцца на геасынхранічнай арбіце ў пазыцыі 98,5° палудзёньнікавых.[7]

Глядзі таксама

Спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Thuraya 1 spacecraft data. NSSDC.
  2. ^ Payload - Thuraya Satellite. Thuraya.
  3. ^ "Інфармацыя аб стане сыстэмы". TMSAT.
  4. ^ Thuraya 1 real time tracking
  5. ^ Thuraya 2 spacecraft data. NSSDC.
  6. ^ Thuraya 2 real time tracking
  7. ^ Launch Press Release