Сырыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: arz:سوريا
дапаўненьне
Радок 47:
 
== Гісторыя ==
Доўгі час Сырыя ўваходзіла ў склад Асманскай Імпэрыі, а пасьля І Сусьветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.
 
Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сырыі абвесьцілі аб незалежнасьці краіны, [[Ліга Нацыяў]] у 1920 г. перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сырыяй. Францускія войскі бязьлітасна задушылі нацыянальныя выступленьні сырыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстаньня ў Дамашку загінула каля 5 тысячаў чалавек. Пасьля доўгага палітычнага змаганьня Сырыя атрымала дзяржаўную незалежнасьць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 г. пасьля канчатковага вываду зь краіны францускіх і ангельскіх войскаў. Гэтая дата стала нацыянальным сьвятам – Днём эвакуацыі.
 
Слабасьць палітычных традыцыяў і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сыстэма Сырыі ад самага пачатку існаваньня незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі вайсковыя пераварот, першы зь якіх адбыўся ўзімку 1948-1949 гг. У 1949 г. мелі месца яшчэ два вайсковыя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны [[парлямэнт]], забароненыя дзейнасьць партыяў і прафсаюзаў.
 
Падчас “халоднай вайны” Сырыя стала хаўрусьнікам Савецкага Саюзу, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць [[Блізкі Ўсход]].
 
У 1958 г. Сырыя й [[Эгіпет]] падпісалі дамоўленасьць аб стварэньні Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганьне эгіпцянаў кіраваць усімі палітычнымі й грамадзкімі працэсамі (напрыклад, эгіпецкія спецслужбы фактычна зьнішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сырыі) сталі прычынай вайсковага перавароту ў Сырыі і яе выхаду з ААР.
 
Доўгі час Сырыя была вайсковай базай палестынскіх партызанаў ды падтрымлівала іх змаганьне, што спрычынілася да Шасьцідзённай вайны зь Ізраілем ў 1967 г. і акупацыі апошнім т. зв. Галянскіх вышыняў.
 
Новы вайсковы пераварот 1963 году быў абвешчаны “рэвалюцыяй 8 сакавіка”. Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэньня). Новым была праведзеная нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладаньняў.
 
У 1970 годзе адбыўся чарговы вайсковы пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло вайсковае крыло партыі БААС на чале зь генэралам Хафэзам Асадам. Асад займаў пасаду прэзыдэнта да сваёй сьмерці ў 2000 г.
Афіцыйна кандыдатуру прэзыдэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасьля яго абіраюць на ўсеагульным рэфэрэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасьля сьмерці Хафэза Асада прэзыдэнтам краіны стаў ягоны сын Башар Асад, які атрымаў на рэфэрэндуме 97,3% галасоў.
 
== Палітыка ==
 
=== Вонкавая палітыка ===
 
Сырыя супрацьстаіць Ізраілю і ЗША (якія прылічваюць яе да "восі Ліха"), а таксама зьяўляецца даўнім хаўрусьнікам Ірана (нават падчас ірана-ірацкай вайны Дамашк падтрымаў іранскі бок). Сырыя таксама зьяўляецца адвечным канкурэнтам Іраку за ўплыў у арабскім сьвеце, бо мае адпаведныя прэтэнзіі на лідэрства. На гэтай глебе мела месца і сутыкненьне зь іншым прэтэндэнтам на лідэрства ў арабскім сьвеце - Іракам.
 
Сырыя разглядаецца афіцыйным Менскам як адзін зь геапалітычных прыярытэтаў на Блізкім Усходзе. Прэзыдэнт Лукашэнка двойчы наведваў гэтую краіну ў 1998 і 2003 гадох. У часе апошняга візыту Лукашэнка зазначыў: “Мы жадаем выкарыстаць Сырыю як пляцдарм, зь якога мы будзем эканамічна супрацоўнічаць з усім арабскім сьветам, з усім Блізкім Усходам.”
 
== Адміністрацыйны падзел ==
[[Выява:Syrnumbered.png|зьлева|200пкс]]