Самалі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 43:
 
== Гісторыя ==
 
 
=== Кроніка ===
 
* У [[12 стагодзьдзе|ХІІ]] – [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзях]] на тэрыторыі сучаснага Самалі перыядычна ўзьнікалі султанаты. Потым [[Магадзішу]] і некалькі іншых самалійскіх гарадоў трапілі пад уладу Занзабарскага сультана.
Радок 55 ⟶ 58:
* [[травень]] [[1995]] года – міжнародныя войскі былі выведзены з краіны.
* [[2000]] год – адбылася спроба аб’яднаньня краіны, калі прадстаўнікі ўзброеных груповак сабраўшыся ў Джыбуці, выбралі прэзыдэнтам [[Салат Хусана]], аднак частка ўзброеных груповак адмовілася яму падпарадкоўвацца.
 
 
== Часы незалежнасьці ==
Самалі атрымала незалежнасьць у 1960 годзе. Адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Самалі дыктатарскіх тэндэнцыяў не было. Першым прэзыдэнтам быў абраны Адэн Абдула Асман Даар - нацыянальны лідэр, што ўзначальваў незалежніцкі рух. Валодаючы папулярнасьцю сярод нясельніцтва, Асман Даар не імкнуўся да ўзурпацыі ўлады, і прайграўшы ў 1967 годзе выбары, перадаў уладу пераемніку Абдырашыду Алі Шэрмарку, што само па сабе адметна для Афрыкі. Але разьвіцьцё дэмакратыі было перарванае вайсковым пераваротам 1969 году. Прэзыдэнт Шэрмарк быў застрэлены, а да ўлады прыйшоў генэрал Мухамэд Сыяд Барэ. Гэты пераварот быў выгодны Савецкаму Саюзу.
 
Барэ распачаў будаўніцтва [[сацыялізм]]у зь ісламскай адметнасьцю. Новае кіраўніцтва абвесьціла, што ў краіне будзе пабудаванае грамадзтва працы й сацыяльнай справядлівасьці. Пераварот быў абвешчаны [[рэвалюцыя]]й. Адбылася нацыяналізацыя эканомікі, а таксама была разгорнутая цесная супраца з Савецкім Саюзам. СССР накіраваў у краіну тысячы спэцыялістаў, вайсковых дарадцаў, тэхнічную і матэрыяльную дапамогу. Паступова ўсталяваўся культ правадыра. Ягоныя партрэты вывешваліся на вуліцах побач з партрэтамі Леніна й Маркса, а самога Сыяда Барэ называлі “Настаўнік”, “Бацька ведаў”, “Пераможны правадыр”.
 
У 1976 г. утвораная “Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя” - адзіная палітычная партыя ў краіне да 1989 г. Хаця, дзякуючы палітыцы Барэ й падтрымцы СССР, ровень жыцьця ў Самалі быў дастаткова высокі, зьнізілася непісьменнасьць насельніцтва і былі абмежаваныя цяжкія хваробы, сытуацыя зьмянілася ў 1977 г.
 
Гэта было зьвязана з т.зв. “Агадэнскай вайной” з [[Этыёпія]]й за землі, якія ўваходзілі ў склад Этыёпіі. Але насамрэч праблема была ў тым, што да ўлады ў Этыёпіі прыйшоў прасавецкі палітычны рэжым. Самалі апынулася ў складанай сытуацыі, бо таксама была хаўрусьнікам СССР. З свайго боку, Савецкі Саюз адмоўна адрэагаваў на палітыку Барэ. У выніку той разарваў стасункі з СССР і зьвярнуўся да Захаду ды ісламскага сьвету.
 
Але параза ў вайне дый спыненьне дапамогі з боку СССР аслабіла рэжым. ЗША ў сваю чаргу ня надта імкнуліся дапамагаць Барэ, бо не былі ўпэўненыя ў яго шчырасьці.
 
Паступова Барэ губляў кантроль над палітычнай сытуацыяй у краіне, якая, нягледзячы на масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму, распадалася на кавалкі. У 1991 годзе паўстанцы захапілі сталіцу краіны Магадзішу, а дыктатар Барэ мусіў быў уцячы на танку з прэзыдэнцкага бункера і папрасіць прытулку ў Кеніі. Потым ён пераехаў ў Нігерыю, дзе й памёр ад сардэчнага прыступу.
 
Пасьля зрынаньня Барэ краіна апынулася ў палітычным хаосе. Асобныя тэрыторыі Самалі кантралююць палявыя камандзіры, якія не падпарадкоўваюцца цэнтральнаму кіраўніцтву, калі гэтае часам кіраўніцтва узьнікае.
 
== Палітыка ==