Тройца (сьвята): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат выдаліў: af, an, be, bg, ca, el, eo, es, et, eu, fy, hr, hu, id, is, ja, ko, ksh, la, lb, li, ln, lt, mk, mn, nds, nds-nl, no, pdc, pl, pt, qu, ro, ru, simple, sk, sq, sr, sw, tr, vi, wa, zh-yue зьмяніў: cs, da, de, en, fi,
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 35:
Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца [[Субота Троіцкая|Сёмушныя, ці Траецкія, Дзяды]], каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.
 
Перад сьвятам прыбіраюць і ўпрыгожваюць хаты і двары "[[май (лістота)|маем]]" (аерам, галінкамі і дрэўцамі бярозы, клёна, рабіны, дуба). Бярозе надаецца асаблівае значэньне, 6о яна зелянее раней за іншыя дрэвы і найбольш увасабляе жыватворную сілу зямлі. Ёю ўпрыгожваюць покуць, ставяць каля брамы, весьнічак. На падлозе сьцелюць траву (часцейчасьцей аер, у памяць пра тое, што першыя апосталы, якіх Гасподзь паклікаў за Сабою, былі рыбакамі); кветкамі прыбіраюць абразы, сталы, вокны.
 
Сьвяткуецца Сёмуха тры дні. У час сьвята ладзяць гульні, карагоды, плятуць вянкі, потым — агульнае частаваньне. У некаторых мясцовасьцях адбываецца кумаваньне, спраўляецца шмат вясельляў. Дзяўчаты на сьвята адпраўляюцца ў лес "завіваць бярозкі", бяруць пры гэтым ежу і напоі, сьпяваюць сёмушныя (траецкія) песьні, матывы каханьня і шлюбу ў якіх асноўныя. Плятуць на Сёмуху вянкі і пускаюць іх на ваду, вызначаючы такім чынам свой лёс на замужжа. Існуе яшчэ і абрад "ваджэньня куста", які мае, як і ўсе сёмушныя ўрачыстасьці, аграрны і сямейна-шлюбны зьмест. Маладую дзяўчыну ўпрыгожваюць галінкамі ("маем"), і дзявочы гурт абыходзіць двары з песьнямі. "Куставыя" песьні маюць велічальны характар і, паводле народных уяўленьняў, спрыяюць добраму ўраджаю, замужжу дзяўчат, якім адрасуюцца песьні.