Абмеркаваньне:Казімер Малевіч: розьніца паміж вэрсіямі

→‎Асоба:W.V.-S.: меркаваньне
(→‎Асоба:W.V.-S.: меркаваньне)
(→‎Асоба:W.V.-S.: меркаваньне)
 
Бачу меркаваньняў ня будзе, лічу неабходным вярнуць кампрамісную вэрсію. У выпадку паўторнага адкату, думаю, нажаль, прыйдзецца накласьці блакіроўку на рахунак [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]] --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 17:31, 18 лістапада 2008 (UTC)
 
Паўторны адкат адбыўся :( Спадар [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]] выдаліў інфармацыю пра тое, што магчыма мастак мае беларускія карані і катэгорыю ''[[:Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі|Беларускія мастакі і мастачкі]]''.
 
Пры гэтым сп. [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]] спасылаецца ўсё на тую жа кнігу і на тое, што быццам тамака напісана, што ён з украінскай шляхты. А вось кіеўскі мастацтвазнавец, прафэсар Гарбачоў, пад кіраўніцтвам якога была выдадзеная кніга "Малевіч і Ўкраіна" гэты міт не пацьвярджае, а наадварот аспрэчвае. (Трэба ўдакладніць, кніга "Малевіч і Ўкраіна" выдадзеная пазьней, у 2006 годзе.) [http://www.zn.ua/3000/3760/50557/ Ён сьцьвярджае], што па сьведчаньнях самога жа мастака, роднай мовай для яго зьяўлялася мова яго продкаў - "польская". Каго-каго, а вось яго ўжо нельга абвінаваціць у прадузятасьці, бо кніга задуманая як раз для таго каб давесьці, што хоць ён і быў "палякам", але ўкраінцы ўсё роўна яго могуць лічыць украінцам і ўкраінскім мастаком.
(Што ёсьць польскае ў тыя гады думаю ня варта казаць.)
 
У сувязі з апошнім адкатам, я пакуль уставіў у артыкул шаблёны {{Ш|Неаб'ектыўна}} і {{Ш|Сумнеўна}}. Я таксама [[Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Падсумаваньне па прапанове накладаньня спагнаньня на ўдзельніка W.V.-S.|прапанаваў накласьці спагнаньне на спадара W.V.-S.]] Калі чалавек не разумее і ня чуе чужых довадаў, то можа адміністрацыйныя меры як-то падзейнічаюць. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 00:53, 20 лістапада 2008 (UTC)