Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Адміністрацыя»

::::: Яшчэ адзін аспэкт. Кажучы пра нэўтральны пункт гледжаньня, паняцьці ''надзейная крыніца'' і ''правяраемасьць'' павінны ісьці разам. І, калі ў выпадку з пазначанай манаграфіяй, калі яна сапраўды такая рэдкая рэч (гіпатэтычна) і што там напісана не можа пацьвердзіць хаця б яшчэ адзін удзельнік, Вы патэнцыяльна правы, што яе ў гэтым (гіпатэтычным) выпадку варта расцэньваць як і астатнія крыніцы, можа і не такія навуковыя. То вось пазначаныя крыніцы з архіваў, якія аўтар запыту прывёў ніжэй, ужо не занадта аспрэчыш. Праверыць іх можа любы (наколькі я разумею), у тым ліку і Вы.
::::: З іншага боку, узаемныя адкаты цягам яшчэ актыўнага абмеркаваньня, калі кансэнсус яшчэ не дасягнуты, можна лічыць некарэктнымі з боку абодвух удзельнікаў. Таму я лічу, што Вы не правы з навуковага/нэўтральнага пункту гледжаньня, і вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|Юрцэвіч Дзьмітры]] 21:14, 18 лістапада 2008 (UTC)
:::::: Што значыць "''вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў''"? Я прыводжу бібліяграфічна правільна апісаную навуковую публікацыю з надрукаванымі крыніцамі, а чалавек прыводзіць нататку ў газэце. Я павінен даказваць, што гэтая кніга існуе? Абгунтоўваць навуковую вартасьць у параўнаньні з газэтай? Ці расказваць як замаўляюцца кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі? Я імкнуся, каб Вікіпэдыя была навукова-энцыкляпэдычнаю. Навошта мне дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі чалавека ня пэўнай адукацыі? — [[Удзельнік:W.V.-S.|W.V.-S.]] 01:33, 19 лістапада 2008 (UTC).
 
:::::: Адкаты робіць толькі адзін удзельнік, а я шукаю кансэнсус. Ну і сёньня за ўвесь час зрабіў адзін адкат :) А як Вам зьвесткі выкладзеныя [http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1184775327&archive=1185455330&start_from=&ucat=6& тутака]? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 21:43, 18 лістапада 2008 (UTC)
:::::: ''То вось пазначаныя крыніцы з архіваў, якія аўтар запыту прывёў ніжэй, ужо не занадта аспрэчыш.'' Ну гэтыя дадзеныя аспрэчвае матэрыял яго жа сайта :) --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 21:46, 18 лістапада 2008 (UTC)
640

зьменаў