Мартыралёг Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д typo
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 8:
* [[Вацлаў Арэшка]] (нар. [[1955]]), культуроляг. Скончыў БелАМ і асьпірантуру. Сябра рады грамадзкага аб’яднаньня “Дыярыюш” (з [[1999]]), каардынатар праграмы “Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных”. Сябра міжнароднай арганізацыі "Мэмарыял". Адзін зь ініцыятараў і каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”.
* [[Нона Васілеўская]] гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1982]]). Скончыла БДУ. З [[1966]] году працуе ў інстытуце гісторыі АН Беларусі. Дасьледуе культурныя пераўтварэньні ў Беларусі ў [[1921]]-[[1941]] г.
* [[Валянціна ВЯРГЕЙВяргей]] (нар. [[1946]]), археоляг. Кандыдат гіст. навук ([[1984]]). Скончыла БДУ ([[1968]]). Працавала ў БДУ, Гарадзенскім пэдінстытуце, з [[1978]] у інстытуце гісторыі АН Беларусі. Спэцыяліст у гістарыяграфіі археалёгіі Беларусі і гісторыі насельніцва беларускага Палесься ў жалезным веку. Адна з аўтараў кнігі “Беларуская археалёгія”. Сяброўка “Камітэту-58”.
* [[Радзім Гарэцкі]] (нар. [[1928]]), геоляг. Акадэмік АН Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Прэзыдэнт Беларускага геалягічнага таварыства, галоўны рэдактар часопісу “Літасфэра”, старшыня Аб’яднаньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" ([[1993]]-[[2001]]). Старшыня Экспэртнае рады “Мартыралёгу”.
* [[Сяргей Дубавец]] (нар. [[1959]]), літаратар. Скончыў БДУ ([[1984]]), выдавец нелегальных выданьняў за савецім часам, рэдактар газэт “Свабода” ([[1990]]) і “Наша Ніва” ([[1991]]-[[2000]]), кніг пра пэрыяд сталінскага генацыду, аўтар перадачы “Вострая Брама” на Радыё Свабода (з [[1997]]).