Беларуская сацыялістычная грамада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
з наркамаўкі
 
д выпраўленьне спасылак
Радок 17:
'''Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ)''' — беларуская палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Існавала ў [[1902]]—[[1918]] гадах. Пасьля [[1903]]—[[1904]] партыя цесна супрацоўнічала з блізкімі ідэйна партыяй эсэраў і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй.
 
Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў: [[Антон Луцкевіч|Антон]] і [[Іван Луцкевіч]]ы, [[Алаіза Пашкевіч|А. Пашкевіч]] (Цётка), [[Алесь Бурбіс|А. Бурбіс]], [[Карусь Каганец|К. Кастравіцкі]] ([[Карусь Каганец]]), [[Вацлаў Іваноўскі|В. Іваноўскі]], [[Ф. Умястоўскі]] і інш.
 
Праграма была вызначана на I (1903) і II (1906) зьездах партыі, і прадугледжвала скіданьне самадзяржаўя і ўстанаўленьне сацыялістычнага ладу, стварэньне Расейскай фэдэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэньнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасьцяў. Для Беларусі партыя патрабавала аўтаноміі з мясоцвым соймам [[Вільня|Вільні]], выступала за свабоднае разьвіцьцё беларускай нацыянальнай культуры і [[беларуская мова|мовы]].