Васіль Захарка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 58:
 
== На эміграцыі==
[[24 лістапада]] [[1919]] году [[Пётра Крэчэўскі]], Васіль Захарка і Бялевіч выехалі з [[Бэрлін]]у праз Прагу і Варшаву ў Менск, куды прыбілі [[1 сьнежня]]. [[13 сьнежня]] ў Менску на скліканай Радзе БНР адбыўся падзел на [[Народная Рада БНР|Народную Раду БНР]] і [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшую Раду БНР]]. Народная Рада Рэспублікі аднагалосна выбрала новы прэзыдыюм начале з старшынём Крэчэўскім, а таксама [[Палута Бадунова|Палутай Бадуновай]] і Захаркам. Сакратарамі былі прызначаны Козіч і [[Язэп Мамонька]]. [[Вацлаў Ластоўскі]] быў празначаны старшынём Рады Міністраў. Ад яго імя была надрукаваная і патаемна распаўсюджвалася адозва на беларускага насельніцтва, у якой абвесьціў створаную Раду адзінай выканўчайвыканаўчай уладай на Беларусі. Гэта не спадабалася палякам і быў выдадзены загад арыштаваць урад Ластоўскага.
 
Пётра Крэчэўскі і Захарка, каб пазьбегнуць арышту, былі вымушаныя эміграваць у [[Бэрлін]], дзе ўжо была [[дыпляматычная місія БНР]]. Тут Захарка спаўняе функцыі заступніка Рады Міністраў у адсутнасьць Луцкевіча.
Радок 68:
[[23 жніўня]] [[1923]] году на сходзе Прэзыдыюма Рады і Ураду БНР, пасьля адстаўкі Ластоўскага, начале ўраду стаў [[Аляксандар Цьвікевіч]]. Захарка быў прызначаны Міністрам фінансаў. [[2 лістапада]] 1923 году Захарка выехаў з Коўні ў Прагу, дзе працягваў працу як заступнік старшыні ўраду Рады БНР Пётры Крэчэўскага. Быў супраць супрацоўніцтва з Польшчай і Летувою, з-за тэрытарыяльных захопаў беларускіх земляў. Зьвяртаў увагу, што хаўрусы з Расеяй прыводзілі толькі да расейскафікацыі беларускага народу.
 
На скліканай Цьвікевічам [[10 кастрычніка]] [[1925]] году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Толькі дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сябраў рады прызнала [[БССР]]. [[12 сьнежня]] 1925 Васіль Захарка быў абраны старшынём Таварыства «Беларуская Рада» ў Празе. Супрацоўнічаў з украінскай і расейскай эміграцыяй. Выкарыстоўваў кожную нагоду, каб абвесьціць ўсяму сьвету пра няўдзячны лёс сваёй БацькаўсшчыныБацькаўшчыны. Пісаў звароты ў Лігу Нацыяў, кіраўніцтву іншых краінаў. Прымаў удзел у розных беларускіх імпрэзах у Празе (выстава праскіх беларускіх выдавецтваў, угодкі БНР).
 
Быў намесьнікам старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага да ягонай сьмерці [[8 сакавіка]] [[1928]] году. Пасьля заняў пасаду прэзыдэнта БНР.
Радок 78:
[[6 сакавіка]] [[1943]] году тастамэнтам здаў паўнамоцтвы [[Мікола Абрамчык|Міколу Абрамчыку]]. А [[14 сакавіка]] памёр. Пакінуў пасьля сябе багаты архіў БНР.
 
Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках. Немцы абрэзалі ў газэтах артыкулы-нэкралёгі. На пахаваньні гэстапа забараніла ўсялякія прамовы. Але калі апускалі труну, да яе прарваўся інжынэр Мікола Абрамчык і прамовіў, за ім гэтаксама выступіў прадстаўнік ўкраінскай моладзі. Каля магілы пачаўся нейкі рух лоюдзейлюдзей у цывільным. Прафэсар Мазэпа (пасьля прэм'ер украінскага ўраду) сказаў толькі: «Нічога, мы шчэ будэмо маты оказыю промовіты іншым разом». Калі засыпалі магілу стала блага [[Ларыса Геніюш|Ларысе Геніюш]], якую на руках аднесьлі [[Міхась Забэйда-Суміцкі]] і інжынэр [[Васіль Русак]].
 
Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала пра Захарку: «''Гэта вельмі паважаны чалавек з думкамі пра Беларуса (…) Палітычнай дзейнасьці ён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспраўя над нашым народам у Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і меў цесную лучнасьць з эміграцыяй другіх народаў — украінскай, расейскай. Ён быў беларускім эсэрам. У Бога ня верыў, але пасьля прасіў пахаваць яго па-хрысьціянску. У Прагу іх запрасілі чэхаславакі ўжо зь Летувы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ад урада, а да акупацыі ад чэскага Чырвонага Крыжу''».