Абмеркаваньне:Казімер Малевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д →‎Галасаваньне: Меркаваньне
→‎Галасаваньне: меркаваньне, стыль
Радок 39:
* Мяркую, што варта выключыць пункт «нацыянальнасьць» з усіх шаблёнаў, бо гэта загадзя спрэчны пункт і не заўжды можна яго пацьвердзіць словамі самога чалавека, а ўсе іншыя здагадкі будуць недакладнымі. Адзіным аб’ектыўным паказьнікам у сучасных умовах можа быць грамадзянства, але і для яго мусяць быць вельмі дакладныя крыніцы. Ва ўсіх жа астатніх выпадках гэта вядзе да спэкуляцыяў. --[[Удзельнік:Red Winged Duck|Red_Winged_Duck]] 12:48, 10 лістапада 2008 (UTC)
: Як я зразумеў, Вы наогул супраць нацыянальнасьці, усюды. Сапраўды, каб вызначыць якой той або іншы чалавек быў/ёсьць нацыянальнасьці вельмі цяжка, а ў стаўленьні да позьніх часоў наогул немагчыма. Так што павінен з Вамі пагадзіцца, Ваша прапанова здымае шматлікія супярэчнасьці. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 14:48, 10 лістапада 2008 (UTC)
: І як я зразумеў Вы не зразумелі самой істы пытаньня. Я лічу, што ў артыкуле неабходна ''пазначыць, што Казімер Малевіч магчыма мае беларускія карані'', г.зн. зрабіць так як ва ўсіх Вікіпэдыях. Што тычыцца нацыянальнасьці… Сапраўды, лепш ставіць толькі грамадзянства.
 
=== Нэўтральна ===
 
* [[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
: Я не лічу сябе дастаткова абазнаным у гэтым пытаньні, таму выказвацца адносна нацыянальнай прыналежнасьці МелевічаМалевіча таксама не магу. На бягучы момант маем 2 меркаваньні на якія хоць неяк можна спаслацца: сьведчаньні ў згаданай кнізе і меркаваньне Харэўскага. Пакінем убаку пытаньне, чаго ён нарадзіўся ў Кіеве, калі радавы дом быў пад Нясьвіжам (гэта зараз не істотна), але я хацеў бы заўважыць, што Харэўскі ня кажа пра нацыянальную прыналежнасьць Малевіча (бо яна, відаць, альбо невядомая, альбо недакладая, альбо сапраўды не беларуская), а тыя зьвесткі, якія ён падае не супярэчаць у агульным выпадку любому небеларускаму паходжаньню Малевіча (можна параўнаць напрыклад з габрэямі, якія стагодзьдзямі жылі на тэрыторыі Беларусі і заставаліся габрэямі). Усе астатнія сьведчаньні могуць толькі ўскосна пацьвердзіць ужо вядомы факт, але самі па сабе яны нічога не даводзяць (напрыклад, меркаваньне пра каталіцтва: грэка-каталікоў ва Ўкраіне ня менш за 6%, рыма-каталікоў — ня менш за 0,6% [ [[uk:Релігія в Україні|крыніца]] ], тобо каталікоў ня менш за 3 мільёны чалавек). Зь іншага боку, гэту кнігу радаводу я таксама яшчэ ня бачыў. Таму пакуль нэўтральна. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 19:47, 9 лістапада 2008 (UTC)
:: Мабыць харваты лепш разумеюць, што ёсьць «польска-беларускае паходжаньне». --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 20:13, 9 лістапада 2008 (UTC)
 
Вярнуцца да старонкі «Казімер Малевіч».