Эдвард Ян Ромэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д катэгорыя
Радок 1:
'''Эдвард Ян Ромэр''' ([[14 траўня]] [[1806]]-[[15 траўня]] [[1878]]) - грамадзкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. З шляхецкага роду [[Ромэры|Ромэраў]]. Бацька [[Альфрэд Ізідар Ромэр|Альфрэда Ізідара Ромэра]]. Вучыўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] ([[1823]]-[[1828]]), жывапісу — у [[Ян Рустэм|Я.Рустэма]]. У час [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|паўстаньня 1830-1831]] сябар [[Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт|Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэту]]. У [[1833]] арыштаваны й асуджаны на пажыцьцёвую ссылку ў г. [[Волагда]], аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У [[1834]] усталяваў сувязь зь [[Літоўскі камітэт|Літоўскім камітэтам]] ([[Вільня]]), яю падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» [[Адам Юзаф Чартарыйскі|А.Ю.Чартарыйскага]]. У [[ліпень|ліпені]] [[1838]] зноў арыштаваны па справе [[Шыман Канарскі|Ш.Канарскага]], асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага новай ссылкай у Волагду (да [[1852]]). Пасьля вяртаньня ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам [[Віленскі музэй старажытнасьцяў|Музэю старажытнасьцяў]] i [[Віленская археалагічная камісіся|Віленскае археалагічнае камісіі]] (ад [[1855]]), дырэктарам 2-га аддзелу [[Таварыства дабрачыннасьці]] (ад [[1855]]), сябар шэрагу іншых таварыстваў. У час [[Паўстаньне Кастуся Каліноўскага|паўстаньня 1863-1864]] пад хатнім арыштам. Пазьней працаваў у Таварыстве дабрачыннасьці, сябар праўленьня Зямельнага банку. Аўтар эпіграмаў на знакамігых сучасьнікаў, перакладаў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідара i іншых сябраў сваёй сям’і.
 
[[Катэгорыя:Ромэры]][[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1830-1831|Ромэр, Эдвард Ян]][[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі|Ромэр, Эдвард Ян]]
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ромэр, Эдвард Ян}}
 
[[Катэгорыя:Ромэры|Эдвард Ян]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 траўня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1806 годзе]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі паўстаньня 1830-1831 гадоў]]
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 15 траўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1878 годзе]]