За Беларусь!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''«За Беларусь!»''' — слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і ст...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:54, 9 лістапада 2008

«За Беларусь!»слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і структурамі, якія падтрымліваюць іх. Ужываецца ў сацыяльнай рэкляме, як назва прапагандысцкіх канцэртаў і іншых акцый і т. п. Гэтыя два слова застаюцца нязьменнымі, але да іх часта дадаюць іншыя, напрыклад, «За моцную і квітнеючую Беларусь». Слова «за» набрана загалоўнымі літарамі і афарбавана ў колеры дзяржаўнага сьцягу Беларусі.

Слоган зьявіўся падчас агітацыі перад рэфэрэндумам 2004 году аб занясеньні паправак у Канстытуцыю Беларусі, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Цікава, што ў рэклямным роліку рэфэрэндуму тлумачылася як прагаласаваць «за» і якія бюлетэні будуць лічыцца несапраўднымі, але не распавядалася аб тым, як прагаласаваць «супраць».

Нягледзячы на нэўтральнасьць самога тэксту, некаторымі гэты лозунг успрымаецца як зьвязаны з кіраваньнем А. Г. Лукашэнка і які выказвае яго падтрымку.