Чувашыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {| class="toccolours" border=1 align=right cellpadding=4 cellspacing=0 width=300 style="border-collapse: collapse; margin: 0 0 1em 1em;" |+<big><big>'''Чувашска...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:30, 8 лістапада 2008

Чувашыя, Чуваская Рэспубліка - суб'ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на ўсходзе Рускай раўніны, пераважна на правабярэжжы Волгі паміж яе прытокамі Сурай і Сьвіягай.

Чувашская Республика
Чăваш Республики
Чуваская Рэспубліка
герб
герб
сцяг
сцяг
Афіцыйная мова расейская, чуваская
Тып суб'екту фэдэрацыі Рэспубліка
Фэдэральная акруга Прыволская
Эканамічная акруга Волга-Вяцкая
Сталіца Чэбаксары
Прэзыдэнт Нікалай Фёдараў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
76 месца
18 300 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2005)
 - Шчыльнасьць
41 месца
1 292 236
70,4/км²
Аўтамабільны код 21
Часавы пас UTC+3

Насельніцтва рэспублікі 1292,2 тыс. чал. (2006) (1299,3 — 2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 70,4 чал./км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 61,0 % (2006) (60,9 % — 2005).

Чувашыя мяжуе зь Ніжагародзкай вобласьцю на захадзе, з Рэспублікай Марый Эл на поўначы, з Татарстанам на ўсходзе і з Мардовіяй і Ўльянаўскай вобласьцю на поўдні. Сталіца рэспублікі — горад Чэбаксары.

Гісторыя

Продкамі чувашоў былі старажытныя плямёны булгараў ды сувараў, якія з 5 да 8 ст. н. э. жылі на Паўночным Каўказе. У 7-8 ст. адна з групаў булгараў перайшла на Балканы, дзе зьмяшалася з славянамі. Іншая частка перайшла на Сярэднюю Волгу, де гэтыя плямёны стварылі этнічны фундамэнт для фармаваньня чуваскага народу. Сучасныя чувашы сфармаваліся з той часткі булгараў, якія в 10 ст. не прынялі ісламу. Пасьля паразы ад мангола-татараў у 1236 рэшткі стэпавых чувашоў мігравалі на поўнач у лесавую зону, дзе жылі мясцовыя фінскія плямёны (напрыклад мары). Тэрыторыя Чувашыі была далучаная да Расеі у 1551, пасьля 120 гадоў прыналежнасьці да Казанскага Ханства.

У Расейскай Імпэрыі тэрыторыя Чувашыі была падзеленая паміж дзьвюма адміністрацыйнымі адзінкамі — Казанскай і Сымбірскай губэрнямі. 24 чэрвеня 1920 была сфармаваная Чуваская аўтаномная вобласьць, з красавіка 1925 Чуваская АРСР. Чуваская Рэспубліка з 1992 г.

Насельніцтва

Насельніцтва рэспублікі — 1 290 000 чалавек (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 70,5 асобаў/км² (2006), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 61,0 % (2006).

Паводле дадзеных попісу 2002 году, на тэрыторыі рэспублікі пражывалі прадстаўнікі 106 нацыянальнасьцяў, сярод якіх больш двух трацінаў складалі чувашы і больш чвэрці — расейцы:

Народ Колькасьць, 2002, тыс. (*)
Чувашы 889,3 (67,69 %)
Расейцы 348,5 (26,53 %)
Татары 36,4 (2,77 %)
Мардва 16,0 (1,22 %)
Украінцы 6,4 (0,49 %)
Марыйцы 3,5 (0,27 %)
Беларусы 1,9
Армяне 1,3
паказаныя народы з колькасьцю больш за 1000 чалавек

Падзяляецца на 21 раён. Буйнейшыя гарады Чэбаксары і Навачабаксарск, у якіх пражывае тры чвэрці гарадзкога насельніцтва рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі