Лаўрэнцеўскі летапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 1:
'''Лаўрэнцеўскі летапіс''' — летапісны звод, помнік [[Русь|старажытнарускага]] летапісаньня. Захаваўся ў адзіным сьпісе, зробленым групай пісцоў пад кіраўніцтвам манаха Лаўрэнція ў [[1377]] для суздальска-ніжагародзкага князя [[Дзьмітры Канстантынавіч|Дзьмітрыя Канстантынавіча]]. Яго тэкст абрываецца на [[1305]].
 
У сваім складзе ўтрымлівае [[«Аповесьць мінулых часоў»]] (найбольш поўны тэкст<ref>Белазаровіч</ref>), «[[Павучэньне
Ўладзімера Манамаха]]», жыціе [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]], а таксама зьвесткі пра паўднёва-рускія, [[суздальскае княства|суздальскія]] і агульнарускія падзеі.
 
У летапісу зьмешчаная цікавая інфармацыя пра [[Полацкае княства]]. Напрыклад, пад [[1128]] (і за 20-30-я [[12 стагодзьдзе|ХІІ ст.]]) знаходзіцца вялікае апавяданьне пра [[Усяславічы|Ўсяславічаў]]. Тут жа апісваецца драматычная гісторыя князёўны [[Рагнеда|Рагнеды]] і яе бацькі, полацкага князя [[Рагвалод]]а. Некаторыя беларускія дасьледчыкі лічаць, што блёк паведамленьняў пра палітычную гісторыю Полацкай зямлі патрапіў у Лаўрэнцеўскі летапіс непасрэдна з загінуўшага [[Полацкі летапіс|Полацкага летапісу]].