Беседзь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zorrobot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: nn:Besed
д катэгорыя, стыль
Радок 19:
}}
 
'''Беседзь''', '''Бесядзь''' — рака ў [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]], [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцях [[Беларусь|Беларусі]] і [[Бранская вобласьць|Бранскай]], [[Смаленская вобласьць|Смаленскай]] абласьцях [[Расея|Расеі]], левы прыток ракі [[Сож]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². [[год|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 28,4 м³/с. Агульнае падзеньне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні {{nobr|0,23 [[праміле|‰]]}}.
 
== Асноўныя прытокі ==
*'''Праваруч''': [[Еленка (прыток Бесядзі)|Еленка]], [[Сураў]], [[Жадунька]], [[Дзяражня (прыток Бесядзі)|Дзяражня]], [[Алешня]], [[Палуж]], [[Каўпіта]].
*'''Леваруч''': [[Альшоўка]], [[Жадунь]], [[Зубар (рака)|Зубар]], ручай [[Машоўка]], [[Стаўбунка]].
 
==На рацэ==
*'''[[гарадзкі пасёлак|Мястэчкі']]'': [[Хоцімск]], [[Красная Гара]].
*'''Заказьнікі''': [[Веткаўскі батанічны заказьнік]].
 
==Агульныя зьвесткі==
Пачынаецца зь невялікага балота, у 2,0 км на паўднёвы захад ад вёскі Бялоўшчына [[Шумяцкі раён|Шумяцкага раёну]] Смаленскай вобласьці, цячэ ў [[Хоцімскі раён|Хоцімскім]], [[Касьцюковіцкі раён|Касьцюковіцкім]] і [[Веткаўскі раён|Веткаўскім]] раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расейскую мяжу. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, найвялікшая вышыня над межанным узроўнем 3,5 — 5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка.
 
Даліна выразная, слабазьвілістая, трапэцападобная, шырыня да ўпадзеньня ракі Жадунь 0,2 — 0,3 км, далей 0,6 — 1 км, ніжэй вусьця ракі Сьвінка 1 — 1,5 км. [[Абалона]] пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1 — 0,2 км, на астатнім працягу 0,5 — 0,8 км, пасьля ўпадзеньня ракі Сьвінка да вусьця 0,5 — 1,5 км.
 
Рэчышча моцназьвілістае й разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15 —2020 м, у нізкай плыні 30 — 40 м (на асобных дзялянках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3 — 2 м.
 
==Рэльеф==
Радок 49:
*[http://pogoda.by Гідрамэтцэнтар Беларусі]
 
[[Катэгорыя:Дняпро]]
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Расеі]]