Дзень H (Швэцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выява
д артаграфія
Радок 9:
Аднак, на [[рэфэрэндум]]е [[1955]] году адносна пытаньня зьмяненьня боку руху 85% удзельнікаў выказаліся супраць.
 
Тым ня менш, у [[1963]] годзе швэдзкі парлямэнт утварыў ''дзяржаўную камісію па пераходзе да правабаковага руху'' ({{lang|sv|Statens Högertrafikkomission}}), якая мусіла распрацаваць і увесьціўвесьці ў жыцьцё комплекс захадаў для забесьпячэньня такога пераходу.
 
Была зробленая значная праца: неабходна было ўсталяваць новыя [[дарожныя знакі]] і [[сьвятлафор]]ы на іншым баку дарогі, правесьці пераканфігураваньне шматлікіх [[скрыжаваньне|скрыжаваньняў]], на вуліцах з аднабаковым рухам — перанесьці на іншы бок аўтобусныя прыпынкі; усе аўтамабілі мусілі правесьці адпаведную наладку фараў. Адначасова была падрыхтаваная новая [[дарожная разьметка]] белага колеру замест жоўтай, якая выкарыстоўвалася раней.
Радок 15:
Асобную праблему складаў [[грамадзкі транспарт]]: швэдзкія [[аўтобус]]ы мелі правы руль і дзьверы зь левага боку. Падчас падрыхтоўкі да зьмяненьня боку руху швэдзкія аўтамабільныя капманіі выпусьцілі 8000 «пераходных» мадэляў аўтобусаў, якія мелі дзьверы з абодвух бакоў.
 
Вялікая ўвага надавалася і інфармацыі для насельніцтва. Быў выпушчаны адмысловы 30-старонкавы інфармацыйны буклет, быў распрацаваны і шырока распаўсюджаны (уключна з выявамі на жаночай бялізьне) адмысловы [[лягатыалягатып]]. Па радыё трансьлявалася інфармацыйная песьня ''«Трымай управа, Свэнсан»'' ({{lang|sv|«Håll dig till höger, Svensson»}}).
 
[[Выява:Sweden1967.jpg|справа|міні|[[Стакгольм]] у дзень пераходу на правабаковы рух]]
Дзень H быў прызначаны на 5:00 у нядзеню, [[3 верасьня]] [[1967]] году. У гэты дзень з 1 гадзіны ночы да 6 раніцы быў забаронены (за выняткам экстрэнных выпадкаў) рух прыватнага транспарту. У [[Стакгольм]]е забарона доўжылася з 10 раніцы суботы да 15 гадзінаў нядзелі. У Дзень H у 4:50 раніцы усеўсе транспартныя сродкі мусілі спыніцца і зьмяніць бок дарогі; працягнуць рух дазвалялася ў 5:00. На першы час пасьля пераходу быў уведзены адмысловы рэжым абмежаваньня хуткасьці.
 
У цэлым, пераход на правабаковы рух прайшоў спакойна. Ня быў зарэгістраваны ніводны выпадак дарожна-транспартнага здарэньня, якое было б напрамую зьвязанае зь пераходам. У першыя месяцы пасьля Дня H назіралася значнае зьніжэньне ўзроўня аварыйнасьці. Аднак ацаніць уплыў пераходу на колькасьць здарэньняў на дарозе складана: калі кіроўцы засвоілі новыя правілы руху, яны сталі менш уважлівымі, і колькасьць здарэньняў зноў пачала павялічвацца.