Юры Кашыра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Асоба
|імя = Юры Кашыра
|арыгінал імя =
|партрэт = Kaszyra_10212008.jpg
|апісаньне =
|род дзейнасьці = [[марыяне|ксёндз-марыянін]], [[пакутнік]], [[блажэнны]]
|дата нараджэньня = [[4 красавіка]] [[1904]]
|месца нараджэньня = [[Аляксандраў]], [[Мёрскі раён]]
|дата сьмерці = [[18 лютага]] [[1943]]
|месца сьмерці = [[Росіца]], [[Верхнядзьвінскі раён]]
}}
 
Блажэнны '''Юры Кашыра''' [[MIC]] ([[4 красавіка]] [[1904]], [[Аляксандраў]], [[Мёрскі раён]]-[[18 лютага]] [[1943]], [[Росіца]], [[Верхнядзьвінскі раён]]) - рымска-каталіцкі дзеяч, [[марыяне|ксёндз-марыянін]], [[пакутнік]], [[блажэнны]] [[каталіцтва|рымска-каталіцкага касьцёлу]].
 
== Біяграфія ==
З [[праваслаўе|праваслаўнай]] сям’і. Быў ахрышчаны ў царкве в. [[Чарэсы]]. Ягоная маці перайшла на каталіцтва ў [[1907]], сам жа зрабіў гэта [[22 кастрычніка]] [[1922]]. У [[1924]]-[[1925]] вучыўся ў [[Друя|Друйскай]] гімназіі айцоў марыянаў, [[2 жніўня]] [[1926]] сам уступіў у гэты закон. Навіцыят адбываў у Друі, якім кіраваў тады кс. [[Андрэй Цікота]]. Потым вучыўся ў [[Рым]]е, [[Вільня|Вільні]]. Высьвечаны на сьвятара [[20 чэрвеня]] [[1935]], праз тры дні адбылася прыміцыя ў Друйскім касьцёле. Год служыў ў Вільні, пасьля зноў у Друі. Працаваў тут кіраўніком ювэнату, прэфэктам гімназіі. За сваю беларускую дзейнасьць [[23 чэрвеня]] [[1933]] на загад ваяводы разам з айцамі Дашутам, Хамёнкам, Смулькам прымусова вывезены з Друі. Быў прызначаны пробашчам у [[Расна|Расьне]], але пасьля таго, як [[СССР|бальшавікі]] занялі Расну, выйшаў адтуль і прыбыў у [[Скурац]] ([[Польшча]]). Аднак, праз пэўны час вымушаны быў зноў пайсьці адтуль у Вільню, каб зноў апынуцца ў Друі. У [[1942]] разам з ксяндзом [[Антоні Ляшчэвіч|Антоніем Ляшчэвічам]] выехаў у Росіцу, дзе распачаў місіянэрскую дзейнасьць сярод мясцовага насельніцтва. У [[1943]] застаўся разам зь людзьмі, зачыненымі немцамі ў вясковай хаце, дзе й згарэў жыўцом.
 
[[Бэатыфікацыя|Бэатыфікаваны]] [[13 чэрвеня]] [[1999]] разам з 107 іншымі пакутнікамі часоў [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]].