Іван Сусанін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Крыніцы: стыль
д стыль
Радок 9:
 
==Гісторыя міта==
Як сьцьвярджае легенда, Сусанін завёў у лясы (або балоты) польскія і літоўскія палкі. НаПа самаймеркаваньні справегісторыка А. Дзянікіна, ў гэтым раёне (раёне Кастрамы) ніякіх польскіх войскаў не быломагло быць. Былі далей, у дзясятках кілямэтраў, некалькі так званых літоўскіх палкоў, якія ў легендзе аб Сусаніне фігуруюць як «палякі і літоўцы», але часьцей проста «палякі», бо палякамі ў тыя часы любілі называць усіх тых, хто тады ваяваў з [[Масковія]]й. На самай справе калі каго і мог загубіць Сусанін, то толькі [[ліцьвіны|ліцьвінаў]]. А ў дадзеным выпадку ў [[1613]] годзе найблізкімі да раёна Кастрамы былі два палка ліцьвінаў - апалчэньні зь [[Віцебск]]у і [[Полацак|Полацк]]у.
 
Савецкі энцыкляпэдычны слоўнік [[1985]] году піша: «Сусанін Іван Восіпавіч (? - 1613) - герой вызваленчай барацьбы расейскага народу пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]], селянін Кастрамскага павету. Узімку 1613 завёў атрад польскіх інтэрвэнтаў у непраходнае лясное балота, завошта быў закатаваны». Словазлучэньне «завёў у непраходнае лясное балота» гучыць, па меншай меры, дзіўна, бо справа было ўзімку. Балоты ўзімку ў Кастрамскім павеце зьмёрзлыя паўмятровым пластом лёду. Патануць у іх узімку ніяк нельга. І заблудзіцца таксама немагчыма, бо атрад на сьнегу павінен за сабой пакінуць такую каляіну, што зваротны шлях можна адшукаць без адмысловых высілкаў. Таксама дзіўна словазлучэньне - «завошта быў закатаваны». Паводле легенды, Сусанін адвёў палкі невядома куды, і, паводле міта, больш ніхто ня бачыў ні палкі, ні самога Сусаніна - як і іх рэштак.