Іван Сусанін: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Сумнеўна (як мінімум патрэбныя аўтарытэтныя крыніцы, якія бы пацьвярджалі гістарычныя факты) |
стыль, дапаўненьне, катэгорыя |
||
Радок 9:
==Гісторыя міта==
Савецкі энцыкляпэдычны слоўнік [[1985]] году піша: «Сусанін Іван Восіпавіч (? - 1613) - герой вызваленчай барацьбы расейскага народу пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]], селянін Кастрамскага павету. Узімку 1613 завёў атрад польскіх інтэрвэнтаў у непраходнае лясное балота, завошта быў закатаваны». Словазлучэньне «завёў у непраходнае лясное балота» гучыць, па меншай меры, дзіўна, бо справа было ўзімку. Балоты ўзімку ў Кастрамскім павеце зьмёрзлыя паўмятровым пластом лёду. Патануць у іх узімку ніяк нельга. І заблудзіцца таксама немагчыма, бо атрад на сьнегу павінен за сабой пакінуць такую каляіну, што зваротны шлях можна адшукаць без адмысловых высілкаў. Таксама дзіўна словазлучэньне - «завошта быў закатаваны». Паводле легенды, Сусанін адвёў палкі невядома куды, і, паводле міта, больш ніхто ня бачыў ні палкі, ні самога Сусаніна - як і іх рэштак.
Радок 21:
Гісторыкамі неабвержна ўсталявана, што ў 1613 годзе ў прылеглых да Кастрамы раёнах ніякіх «польскіх інтэрвэнтаў» наогул не было. А адзіныя найблізкія палкі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] - гэта харугвы апалчэньня Полацку і Віцебску, якія знаходзіліся куды бліжэй да [[Масква|Масквы]], чым да дадзенага раёну, і якія былі зусім не загубленыя кімсьці, а ліцьвіны шчасна вярнуліся ў [[ВКЛ|Літву]]. Гісторыя літоўскай (беларускай) інтэрвэнцыі ў Расею ня ведае такога факту, каб тамака бясьсьледна ў лясах або балотах зьніклі нейкія літоўскія палкі. Мала таго, калі адбываліся гэтыя мітычныя падзеі, цар знаходзіўся не ў нейкіх вёсках, а ў крэпасьці Іпацьцеўскага манастыру, ахоўнага і яго сьценамі, і вялікім атрадам дваранскай коньніцы. Для захопу цара спатрэбілася бы вялікае войска, якога не было ні зблізку Кастрамы, ні наогул у прыродзе, бо палякі і ліцьвіны сядзелі па зімовых кватэрах, а войны ўзімку не вяліся. Затое блукалі ўсюды ў гэты смутны час розныя разбойнікі.
Існуе толькі адна крыніца, зь якой чэрпалі зьвесткі ўсе наступныя гісторыкі і пісьменьнікі - гэта дараваная грамата цара Міхаіла ад [[1619]] (7128) году, выдадзеная па просьбе маці цара «селяніну Кастрамскага павета Багдашке Сабініну, мардвіну».
Існуе толькі адна крыніца, зь якой чэрпалі зьвесткі ўсе наступныя гісторыкі і пісьменьнікі - гэта дараваная грамата цара Міхаіла ад [[1619]] году, выдадзеная па просьбе маці цара «селяніну Кастрамскага павета Багдашке Сабініну, мардвіну». У грамаце, выдадзенай фіну Сабініну, гаворыцца, што «цесьця Багдашкова, Івана Сусаніна, нібы катавалі польскія і літоўскія людзі аб тым, дзе знаходзіцца юны цар, а той вынес усе катаваньні і не сказаў». У грамаце не гаворыцца ні словаў, што Сусанін кагосьці кудысьці завадзіў і загубіў. Як не гаворыцца і аб тым, што Сусанін у нейкую яму цара схаваў. Сусанін цара наогул не бачыў, як і цар нават не здагадваўся аб подзьвігу фіна. Аднак гэтая грамата ўсё роўна ўжо дзіўная, бо ўсе і так ведалі, што цар знаходзіцца ў Іпацьцеўскім манастыры. Цікава, што цар і сам ня ведаў, што на яго асобу нібы замахваліся. Гісторыкі лічаць, што проста маці цара была чалавекам чульлівым і адрэагавала на відавочна выдуманую чалабітную мардоўскага селяніна, дзе той пісаў аб тым, што яго цесьць нібы папакутаваў за цара. Што, дарэчы, у той час было цэлай здабычай у насельніцтва - усякімі выдумкамі аб неіснуючых заслугах перад дзяржавай дамагчыся сабе выгод і сысьці ад падаткаў. Чаму палякі і ліцьвіны катавалі аднаго гэтага фінскага селяніна незразумела. Бо і так усім было вядома, што цар у Кастраме, за сьценамі магутнай крэпасьці. Нядзіўна, што пратаірэй вёскі Дамніно Аляксей так і напісаў у запісах: «…Народныя падданьні, якія паслужылі крыніцамі для складаньня аповяду аб Сусаніне». Як лічаць гісторыкі, самая праўдападобная вэрсія такая: узімку 1613 году на вёсачку Дамніно напалі разбойнікі. Летапісы аб такіх сталых налётах пішуць: «…казакі крадуць, падарожнікаў усякіх людзей па дарогах і сялян па вёсках і сёлам б'юць, рабуюць, катуюць, паляць агнём, ламаюць, да сьмерці пабіваюць». Адной з ахвяр рабаўнікоў мабыць як раз і стаў фін-мардвін Іван Сусанін, які жыў на сялібе за мардоўскай вёскай. Аб тым, што катавалі Сусаніна, вядома толькі ад адзінай крыніцы - Багдана Сабініна, які ажаніўся на яго дачцы. А.Бушкоў піша: «Хутчэй за ўсё, празь некалькі гадоў пасьля сьмерці забітага разбойнікамі цесьця хітры Багдан Сабінін сьцяміў, як абгарнуць гэтак цяжкую згубу да сваёй выгады, і зьвярнуўся да вядомай сваім добрым сэрцам маці цара Марфе Іванаўне. Бабулька, не ўдаючыся ў дэталі, расчулілася і ўпрасіла сына вызваліць ад падаткаў сваякоў Сусаніна. Падобных прыкладаў яе дабрыні ў гісторыі нямала». ▼
<blockquote>
«Як мы Вялікі Гасудар Цар і Вялікі Князь Міхайла Фёдаравіч усея Русі ў мінулым ва 121 годзе былі на Кастраме, і ў тыя часы прыходзілі ў Кастрамскі павет Польскія і Літоўскія людзі, а цесьця яго Багдашкова Івана Сусаніна ў тыя часы Літоўскія людзі адбіралі і яго катавалі вялікімі нямернымі катаваньнямі. А катавалі ў яго, дзе ў тыя часы мы Вялікі Гасудар Цар і Вялікі Князь Міхайла Фёдаравіч усея Русі былі, і ён Іван ведаў пра нас Вялікага Гасудара, дзе мы ў тыя часы былі, трываючы ад тых Польскіх і Літоўскіх людзей нямернымі катаваньні, пра нас Вялікага Гасудара тым Польскім і Літоўскім людзям, дзе мы ў тыя часы былі, не сказаў, і Польскія і Літоўскія людзі замучылі яго да сьмерці»
</blockquote>
▲
А вось меркаваньні гісторыкаў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Салаўёў лічыў, што Сусаніна замучылі «не палякі і не літоўцы, а казакі або наогул свае расейскія разбойнікі». Ён жа пасьля карпатлівага вывучэньня архіваў давёў, што ніякіх рэгулярных войскаў інтэрвэнтаў у той пэрыяд паблізу ад Кастрамы не было. Н.І. Кастамараў пісаў: «У гісторыі Сусаніна пэўна толькі тое, што гэты селянін быў адной з незьлічоных ахвяр, загінулых ад разбойнікаў, якія блукалі па Расеі ў [[Смутны час]]; ці сапраўды ён загінуў за тое, што не жадаў сказаць, дзе знаходзіцца новаабраны цар [[Міхаіл Фёдаравіч]], - застаецца пад сумневам…» З [[1862]] году, калі была напісаная шырокая праца Кастамарава, прысьвечаная ўяўнасьці «подзьвігу Сусаніна», гэтыя сумневы перайшлі ва ўпэўненасьць - ніякіх новых дакумэнтаў, якія пацьвердзілі бы легенду, не выяўлена. А расейскі гісторык С.І. Багданаў, вучань скептычнай школы Льва Гумілёва, пісаў у кнізе «Расея старая і новая» ([[Масква]], [[1991]]): «Гісторыя з мардвінам Сусаніным тыповая для ўсяго мітычнага шэрагу нацыянальных расейскіх герояў, дзе на самай справе няма расейцаў - а калі хтосьці і расеец, то зусім не ваяваў з ворагамі, а быў саюзнікам ворагаў. [[Ільля Мурамец]] - фін, фактычна эстонец з блізкароднаснага эстонцам народа [[мурам]]а. [[Аляксандар Неўскі]] - першы на Русі саюзнік татараў [[Арда|Арды]], завошта яго ненавідзелі ўсе рускія князі, лічачы здраднікам Русі. [[Дзьмітры Данской]] - саюзнік [[Тахтамыш]]а, які змагаўся ня супраць Арды, а супраць паўсталага супраць Арды тэмніка [[Мамай|Мамая]]. [[Кутузаў]] - нашчадак татарскіх мурзаў, радавіты татарын з Арды. Куды ні капні, усе сьвятыя героі - або не расейцы, або саюзнікі ворага. У гэтым парадаксальнасьць міта: легендарныя героі Расеі былі зусім ня тымі, за каго іх выдаюць сёньня. Яны, хутчэй, былі процілеглыя таму абліччу, якім іх надзяляюць…»
Радок 32 ⟶ 38:
==Крыніцы==
* [[Арцём Дзянікін]], [http://secret-r.net/publish.php?p=53 СКАЗКА О СУСАНИНЕ]{{ref-ru}}
* [[Русская беседа]], [http://www.voskres.ru/podvizhniki/susanin.htm Падрабязнае апісаньне легенды]{{ref-ru}}
* [[Сяргей Ляксутаў]], [http://zhurnal.lib.ru/l/leksutow_s_w/mikutuzow.shtml Выкрыцьцё гістарычных мітаў Расеі]{{ref-ru}}
* [[Беларуская Салідарнасьць]], [http://www.bielarus.net/archives/2005/11/05/386 Тамаш Ракса. У Беларусі і ў Польшчы абураныя дэмаршам Масквы]
* [[Аляксандар Бушкоў]], [http://libereya.ru/biblus/bushkov/r2/ Россия, которой не было – 2. Русская Атлантида]{{ref-ru}}
* [[Уладзімер Салаўёў]], [http://www.mubiu.ru/ogd/ISTORIA/10/Liter/Solov9-5.htm О СТАТЬЕ г. КОСТОМАРОВА «ИВАН СУСАНИН»]{{ref-ru}}
* [[West East Weekly]], [http://www.westeast.us/42/article/178.html ИВАН СУСАНИН - ВОВСЕ НЕ ГЕРОЙ]{{ref-ru}}
* [[Огонёк]], [http://www.ogoniok.com/5036/30/ Путем Сусанина]{{ref-ru}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сусанін, Іван}}
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1613 годзе]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Кастрамской вобласьці]]
[[Катэгорыя:Героі легенд]]
[[en:Ivan Susanin]]
|